Карлавы Вары

горад у Заходняй Чэхіі, сталіца Карлаварскага краю
(Пасля перасылкі з Горад Карлавы Вары)

Карлавы Вары (чэшск.: Karlovy Vary, ням.: Karlsbad) — горад у Заходняй Чэхіі, сталіца Карлаварскага краю. Размешчаны на месцы зліцця рэк Огржэ і Цеплы.

Горад
Карлавы Вары
чэшск.: Karlovy Vary
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Край
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1350
Першая згадка
1350[2] і 1349[3]
Плошча
59,10 км²
Вышыня цэнтра
447 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
53 907 чал. чалавек (2010)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
360 01–364 64[4]
Аўтамабільны код
K
Афіцыйны сайт
karlovy-vary.cz
(чэшск.)(англ.)
Карлавы Вары на карце Чэхіі
Карлавы Вары (Чэхія)
Карлавы Вары

Найвялікшы курортны горад Чэхіі, дзе месціцца мноства санаторыяў і аздараўленчых цэнтраў.

Паводле дадзеных 2010 года ў горадзе пражывае 53 907 чалавек (18-е месца ў краіне). Плошча горада — 59,10 км².

Гісторыя правіць

 
Царква Марыі-Магдалены

Ужо ў XIV стагоддзі мясцовыя лячэбныя крыніцы былі шырокавядомы. У 1370 годзе імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл IV Люксембургскі надаў багемскаму мястэчку Вары статус каралеўскага горада, які перайменавалі ў гонар імператара. Да 1522 года адносяцца першыя пісьмовыя згадкі пра мясцовыя крыніцы. У 1582 годзе горад перажыў навадненне, у 1604 годзе — згарэў, а потым пацярпеў у гады Трыццацігадовай вайны. У 1707 годзе імператар Іосіф I пацвердзіў прывілеі Вольнага каралеўскага горада. У 1711 годзе Карлавы Вары наведаў расійскі цар Пётр I. У сярэдзіне XIX стагоддзя лячэбныя ўласцівасці карлаварскіх крыніц набываюць сусветную вядомасць, што спрыяла росквіту курорта: калі ў 1756 годзе ў горад прыехалі на лячэнне ўсяго 134 сям’і, то ў канцы XIX стагоддзя гасцей курорта было ўжо каля 26 000 штогод, а ў 1911 годзе — амаль 71 000. З 1989 года, пасля падзення камуністычнага рэжыму, Карлавы Вары зноў сталі папулярным сусветнавядомым курортам.

Цікавыя факты правіць

У Карлавых Варах робяць знакаміты лікёр «Бехераўка».

Зноскі

Спасылкі правіць