Куала-Лумпур

сталіца Малайзіі
(Пасля перасылкі з Горад Куала-Лумпур)

Ку́ала-Лу́мпур (малайск.: Kuala Lumpur [ˈkwalə ˈlumpʊr]) — сталіца Малайзіі. 1,8 млн жыхароў (2004), каля 7 млн. — у агламерацыі. Заснаваны ў 1857. 1 лютага 1974 выйшаў са складу штата Селангор і набыў статус асобнай федэральнай тэрыторыі. У горадзе размяшчаецца парламент Малайзіі. Значны гандлёвы, фінансавы і прамысловы цэнтр краіны. Працуе міжнародны аэрапорт (KLIA). Універсітэт Малаі, Міжнародны ісламскі ўніверсітэт Малайзіі, Універсітэт UCSI, Міжнародны медыцынскі ўніверсітэт, Адкрыты ўніверсітэт Малайзіі, Куала-Лумпурскі ўніверсітэт і інш. Тэлевізійная вежа (421 м, трэцяя па вышыні ў свеце), офісныя будынкі «Вежы Петронас» (452 м, да 2004 самыя высокія будынкі ў свеце).

Горад
Куала-Лумпур
малайск.: Kuala Lumpur
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1857
Горад з
Плошча
243 км²
Вышыня цэнтра
56 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
1.674.621 чалавек (2010)
Шчыльнасць
6.891 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
03
Паштовыя індэксы
50xxx-60ххх
Аўтамабільны код
W, HW (для таксі)
Афіцыйны сайт
dbkl.gov.my
(англ.)(малайск.)
Куала-Лумпур на карце Малайзіі
Куала-Лумпур (Малайзія)
Куала-Лумпур

Гл. таксама правіць