Лулеа

горад у Швецыі
(Пасля перасылкі з Горад Лулеа)

Лулеа (шведск.: Luleå, па-паўночнасаамску Luleju, па-луле-саамску Julev, фінск.: Luulaja) — горад на поўначы Швецыі, цэнтр аднайменнай камуны і найпаўночнага лену краіны — Нарботэна. Насельніцтва — 46 607 чалавек (2010, найбуйнейшы ў Нарботэне). Буйны цэнтр металургіі. Месцазнаходжанне найпаўночнага ў Швецыі тэхнічнага ўніверсітэта.

Горад
Лулеа
шведск.: Luleå
Герб
Герб
Выгляд з ратушы на цэнтр Лулеа. Злева — Кафедральны сабор
Выгляд з ратушы на цэнтр Лулеа. Злева — Кафедральны сабор
Краіна
Лен
Каардынаты
Горад з
Плошча
29,09 км²
Вышыня цэнтра
6 ± 1 м
Насельніцтва
57 679 чалавек (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0920
Паштовыя індэксы
97X XX
Афіцыйны сайт
lulea.se (шведск.)
Лулеа на карце Швецыі
Лулеа (Швецыя)
Лулеа

Гісторыя правіць

 
Стургатан — галоўная вуліца гораду

Лулеа быў заснаваны ў XIV стагоддзі на месцы сучаснага Гамельстада (даслоўна «Старога горада»), як важнае гандлёвае мястэчка. У 1621 годзе Лулеа атрымаў гарадскія прывілеі, аднак праз узняцце глебы яго порт ужо не адпавядаў на гэты час свайму назначэнню, і ў 1649 годзе было вырашана пабудаваць Новы Лулеа, у некалькіх кіламетрах на ўсход ад Старога. Новы Лулеа меў квадратную планіроўку, якая, па большай частцы, захавалася і сёння. У 1888 годзе да Лулеа была пракладзена г.зв. Рудная чыгунка (Мальмбанан), якая злучыла яго з мястэчкам Мальмбергет — важным цэнтрам здабычы жалезнай руды. У XX стагоддзі горад расце і становіцца важным прамысловым і партовым горадам на поўначы Швецыі. У 1971 годзе ў горадзе была заснавана Вышэйшая тэхнічная школа, якая ў 1997 атрымала статус універсітэту.

Спорт правіць

Лулеа вядомы сваімі хакейнай (Luleå Hockey) і баскетбольнымі камандамі (LF Basket Norrbotten і Northland Basket)

Славутасці правіць

 
Кафедральны сабор Лулеа

Вядомыя асобы правіць

Гарады-пабрацімы правіць

Спасылкі правіць