Мец

горад у Францыі
(Пасля перасылкі з Горад Мец)

Мец (фр.: Metz [mɛs], ням.: Metz [ˈmɛts], лац.: Divodurum Mediomatricorum, Divodurum, Met(t)is, Met(t)i, Met(t)ae) — горад на паўночным-усходзе Францыі, сталіца французскай гістарычнай вобласці Латарынгія і дэпартамента Мозель. Горад размешчаны ля зліцця рэк Мозель (якая галіны тут на некалькі рукавоў) і Сейль. Насельніцтва — 124 тыс. чалавек (1999).

Горад
Мец
фр.: Metz
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
41,94 км²
Вышыня цэнтра
179 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
124 435 чалавек (2006)
Шчыльнасць
2967 чал./км²
Часавы пояс
Паштовы індэкс
57000
Ідэнтыфікатар
57463
Афіцыйны сайт
Мец на карце Францыі
Мец (Францыя)
Мец
Мец (Францыя)
Мец

Гісторыя правіць

Паселішчы старажытных людзей на тэрыторыі Меца існавалі, па наяўных дадзеных, ужо за тысячы гадоў да н.э. Незадоўга да рымскага нашэсця тут знаходзілася галоўнае паселішча кельцкага племені медыяматрыкаў, якія і далі назву гораду. Пасля ўзяцця рэгіёна рымлянамі на гэтым месцы стаяў горад Дыводур (па-лацінску: Divodurum). У 451 годзе горад быў узяты Атылай. У 511751 гадах — сталіца каралеўства Аўстразія. Пры распадзе Франскай імперыі стаў сталіцай уладанняў Лотара.

Паміж 1180 і 1210 гадамі Мец квітнеў у якасці вольнага імперскага горада, затым зрабіўся адным з трох біскупстваў, які падзялялі Францыю і Германію. Гарадскі летапісец XV стагоддзя Абрыён асабіста ўдзельнічаў у многіх апісаных ім падзеях. Хаця большасць жыхароў горада падтрымалі Рэфармацыю, французскі кароль Генрых II Валуа падахвоціўся быць іх заступнікам і паспяхова абараняў горад ад Габсбургаў у 1552 годзе. Паводле вынікаў Трыццацігадовай вайны ўсе тры біскупства былі афіцыйна замацаваны за Францыяй. Падчас франка-прускай вайны чарговая аблога Меца немцамі доўжылася 52 дні.

З 1871 па 1918 і 19401944 гады Мец уваходзіў у склад Германіі. Горад традыцыйна быў добра ўмацаваны; Себасцьен Вабан у свой час пісаў каралю, што «крэпасці абараняюць правінцыі каралеўства, а Мец — дзяржаву ўвогуле». Нямецкая адміністрацыя пажадала знесці ўмацаванні і пракласці на іх месцы бульвары і набярэжныя. З старажытных умацаванняў ацалела толькі грандыёзная Брама немцаў. Сваё цяперашняе аблічча стары горад і яго спальныя раёны набылі пасля Другой сусветнай вайны. І сёння па архітэктуры можна адрозніць «французскі» і «нямецкі» Мец.

Славутасці правіць

З архітэктурных помнікаў Меца найбольшай вядомасцю карыстаюцца два сярэднявечных моста Нябожчыкаў, оперны тэатр сярэдзіны XVIII стагоддзя, адна з найстарэйшых цэркваў Францыі — базіліка Сен-П’ер-о-Нанэн, пабудаваная ў канцы III — пачатку IV стагоддзя і сабор Святога Стэфана, адзін з самых высокіх у Францыі. У ім можна сузіраць не толькі вітраж XIIIXIV стагоддзяў, але і працы авангардыстаў XX стагоддзя Марка Шагала і Жака Віёна. Перыяд нямецкага валадарства наклаў свой ​​адбітак на аблічча горада. На адным з астраўкоў высіцца вялікая лютэранская царква — Новы храм, асвечаны ў 1904 годзе ў прысутнасці кайзера Вільгельма II. З 12 мая 2010 у Мецы з’явілася яшчэ адна славутасць: першы ў Францыі філіял парыжскага Цэнтра культуры і мастацтва Пампіду.

Галерэя правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

Спасылкі правіць