Нагасакі

Горад Японія, сталіца прэфектуры Нагасакі
(Пасля перасылкі з Горад Нагасакі)

Нагаса́кі (яп.: 長崎市 Нагасакі-сі , літар. «доўгі мыс») — партовы цэнтральны горад у Японіі, размешчаны на захадзе вострава Кюсю, ля заліва Нагасакі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам прэфектуры Нагасакі. Плошча горада складае 406,46 км², насельніцтва — 439 тыс. чалавек (2012).

Нагасакі
яп.: 長崎市
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Прэфектура
Каардынаты
Мэр
Заснаваны
Цэнтральны горад з
Плошча
406,46 км²
Водныя аб’екты
Насельніцтва
439 016 чалавек (2012)
Шчыльнасць
1 080,1 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+81 958
Паштовы індэкс
850-8685
Код
42201-1
Афіцыйны сайт
city.nagasaki.lg.jp (яп.) (яп.)
Рэгіён
Сімволіка
Нагасакі на карце Японіі
Нагасакі (Японія)
Нагасакі

У горадзе размешчаны ваенна-марскі арсенал, універсітэт, гандлёва-прамысловы і Мастацкі музеі. Славутасці — царква Оура, сінтаісцкая святыня Сува (XVI стагоддзе), будысцкія храмавыя ансамблі Сафукудзі, Кафукудзі, мост Меганэбасі (усе — XVIII стагоддзе).

Гісторыя правіць

Горад узнік на месцы рыбацкага пасёлка, вядомага з XII ст. Росквіт Нагасакі прыпадае на XVI—XVII ст., калі горад (тут існавала партугальская факторыя) стаў цэнтрам хрысціянства ў Японіі і адзіным японскім портам (з 1640), праз які вёўся абмежаваны гандаль з галандцамі і кітайцамі. З канца XIX ст. цэнтр ваеннага суднабудавання. У канцы 2-й сусветнай вайны на Нагасакі 9 жніўня 1945 года была скінула амерыканская атамная бомба, якая разбурыла трэцюю частку горада; забіта і паранена каля 75 тыс. чал. З 1956 года ў Нагасакі адбываюцца міжнародная канферэнцыі аб забароне атамнай зброі.

1 красавіка 1997 года Нагасакі быў прылічаны да цэнтральных гарадоў Японіі.

Вядомыя асобы правіць

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць