Норфалк (Вірджынія)

(Пасля перасылкі з Горад Норфалк)

Норфалк (Norfolk) — горад-порт у вусці Чэсапікскага заліва, у паўднёва-ўсходняй частцы штата Вірджынія, ЗША. Галоўная ваенна-марская база ЗША ў Атлантычным акіяне. Насельніцтва складае 238832 жыхароў (2006).

Горад
Норфалк
англ.: Norfolk
Сцяг
Сцяг
Краіна
 ЗША
Штат
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1682
Плошча
  • 249,682967 км²[2]
  • 249,548292 км² (1 красавіка 2010)[3]
Вышыня цэнтра
2,13 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 238 005 чал. (1 красавіка 2020)[4]
Часавы пояс
Тэлефонны код
757
Паштовыя індэксы
23501-23515, 23517-23521,
23523, 23529, 23541, 23551
Афіцыйны сайт
norfolk.gov (англ.)
Норфалк на карце ЗША ±
Норфалк (Вірджынія) (ЗША)
Норфалк (Вірджынія)
Норфалк (Вірджынія) (Вірджынія)
Норфалк (Вірджынія)

Гісторыя правіць

Заснаваны ў 1682 г.. Падчас Вайны за незалежнасць штаб-кватэра брытанскага губернатара. Спалены паўстанцамі; ад горада каланіяльнай эпохі захавалася толькі царква з прастрэленай ядром сцяной.

Абмежаванні на гандаль з Брытаніяй, частыя пажары і суперніцтва з іншымі партамі абмяжоўвалі развіццё Норфалка да 1870 года, калі тут злучыліся некалькі галін важных чыгунак.

Падчас сусветных войнаў у Норфалку быў пабудаваны вялізны прамыслова-транспартны комплекс, які абслугоўвае Атлантычны флот ЗША. Тут знаходзіцца Мемарыял Мак-Артура, у якім пахаваны генерал Дуглас Мак-Артур.

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі

Спасылкі правіць