Паданг

горад у Інданезіі
(Пасля перасылкі з Горад Паданг)

Пада́нг (індан.: Padang) — горад у Інданезіі на востраве Суматра. Адміністрацыйны цэнтр Заходняй Суматры. Насельніцтва (2010 г.) — 933 584 чал.

Горад
Паданг
індан.: Padang
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Бухта
Бухта
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
7 жніўня 1669
Плошча
  • 694 000 000 м²
Вышыня цэнтра
3 м і 1 853 м
Насельніцтва
  • 909 040 чал. (2020)[3]
Канфесійны склад
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
25000
Афіцыйны сайт
Паданг на карце Інданезіі
Паданг (Інданезія)
Паданг
Паданг (Інданезія)
Паданг

Геаграфія правіць

Горад Паданг знаходзіцца ў заходняй частцы вострава Суматра ля ўзбярэжжа Індыйскага акіяна. Прыбярэжная частка горада нізкая, гістарычны цэнтр знаходзіцца на вышыні 3 м над узроўнем мора. Аднак далей пачынаюцца пагоркі, якія ўзвышаюцца да 1853 м.

Клімат экватарыяльны, вельмі вільготны з двума ярка акрэсленымі сезонамі мусонаў. Агульная колькасць ападкаў — каля 4300 мм у год.

Паданг знаходзіцца ў зоне субдукцыі (напаўзання акіянічных пліт, гл. Тэктоніка пліт), таму тут часта здараюцца землятрусы. Горад моцна пацярпеў ад цунамі 2004 года і землетрасення 2009 года.

Гісторыя правіць

Паданг узнік на месцы рыбацкага паселішча народа мінангкабау. З мясцовых гаворак назва горада перакладаецца як «поле» або «меч». У XVII стагоддзі паселішча трапіла пад кантроль галандскай Ост-Індскай кампаніі і ператварылася ў буйны гандлёвы цэнтр золатам, спецыямі, пазней — чаям і кавай. 7 жніўня 1669 г. адбылося паўстанне супраць галандцаў. У наш час, гэтая дата лічыцца днём набыцця гарадскога статусу.

У 17811784 і 17951818 гадах Паданг знаходзіўся пад кантролем Вялікабрытаніі. У 1793 годзе быў разрабаваны французскімі піратамі. Прэтэнзіі на тэрыторыю Паданга стала высоўвалі дзяржавы Паўночнай Суматры.

У 1945 годзе горад увайшоў у склад Інданезіі.

Геаграфія правіць

Клімат правіць

Клімат Паданга (1991—2020)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне
Сярэдні максімум, °C 31,1 31,4 31,3 31,3 31,6 31,3 31,0 30,7 30,5 30,4 30,4 30,7
Сярэдняя тэмпература, °C 27,0 27,2 27,3 27,4 27,5 27,1 26,7 26,7 26,6 26,6 26,8 26,9
Сярэдні мінімум, °C 22,9 22,9 23,2 23,5 23,4 22,9 22,4 22,6 22,7 22,8 23,1 23,0
Крыніца: Cuaca Padang

Насельніцтва правіць

Год Колькасць
1893 12 000 [4]
1930 52 000 [5]
Год Колькасць
1971 196 300 [6]
1984 726 000 [7]
Год Колькасць
2012 821 700 [8]
2020 909 040 [3]

Зноскі правіць

  1. Geographic Names Server — 2018.
  2. Indonesian Minister of Home Affairs Decree 100.1.1-6117 Of 2022 — С. 670.
  3. а б 2020 Indonesian census
  4. различные авторы Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. ПетрушевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1907. — Т. XXIIa. Праверана 22 лютага 2024.
  5. Большая советская энциклопедия / под ред. О. Ю. Шмидт — 1 — М.: Акционерное общество «Советская энциклопедия», 1920. Праверана 22 лютага 2024.
  6. Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 19. — С. 72.
  7. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / под ред. В. М. Котляков — 3-е изд. — М.: Большая российская энциклопедия, 2003. — С. 361. — 903 с. — ISBN 5-85270-216-1
  8. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 22 лютага 2024.

Літаратура правіць

  • Пада́нг // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 361. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Пада́нг // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские сло­вари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 319. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
  • Пада́нг // Т. 19. Отоми — Пластырь. — М. : Советская энциклопедия, 1975. — С. 72. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)

Спасылкі правіць