Пачынак

горад у Смаленскай вобласці Расіі
(Пасля перасылкі з Горад Пачынак)

Пачынак (руск.: Починок) — горад (з 1926 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Пачынкаўскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 9,18 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1868 годзе.

Горад
Пачынак
руск.: Починок
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Плошча
км²
Вышыня цэнтра
205 м
Насельніцтва
8 975[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
48149
Паштовыя індэксы
216450
Аўтамабільны код
67
Пачынак на карце Расіі ±
Пачынак (Расія)
Пачынак
Пачынак (Смаленская вобласць)
Пачынак

Горад размешчаны на правым беразе ракі Хмара (басейн Дняпра), за 62 км ад Смаленска. Лёгкая і харчовая прамысловасць, вытворчасць будматэрыялаў.

Гісторыя правіць

Упершыню згадваецца ў 1811 годзе як невялікая вёска. У 1868 годзе адкрыты пастаянны рух па чыгунцы Віцебск — Рослаўль, на якой пабудавана станцыя «Пачынак». Неўзабаве пасёлак стаў транзітна-перавалачным пунктам аптовага гандлю хлебам, пянькой, лесам, ільном. У 1876 злучаны тэлеграфам з Ельняй. Галоўную вуліцу актыўна забудоўвалі мясцовыя купцы.

Савецкая ўлада ў горадзе ўсталявана ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада 1917 года. У сакавіку 1918 года ў горадзе ўспыхнуў мяцеж, падаўлены атрадам РСЧА, які прыбыў са Смаленска. Валасны цэнтр Ель­нінскага павета, 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня горад разам з іншымі тэрыторыямі Смаленскай губерні быў перададзены ў склад РСФСР. У 1924 годзе, нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва, Пачынак не вярнулі БССР[2].

З 1926 горад, раённы цэнтр Ро­слаўскай акругі Заходняй вобласці (з 1929), Смален­скай вобласці (з 1937).

З 17 ліпеня 1941 па 23 жніўня 1943 года акупаваны германскімі войскамі, у го­радзе дзейнічала падполле.

Славутасці правіць

  • Дом купца С. Эпштэйна (кан. XIX — пач. XX ст.), першы двухпавярховы будынак Пачынка.
  • Брацкая магіла падпольшчыкаў і Курган памяці.
  • Парк імя Героя Савецкага Саюза лётчыка М. Гастэла і памятны знак у яго гонар.
  • Царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы (1990-99).

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
  2. Трусаў А. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова», № 32 (820), 22 жніўня 2007 г.

Спасылкі правіць