Плоцк

горад у Польшчы
(Пасля перасылкі з Горад Плоцк)

Плоцк (польск.: Płock) — горад на правах павета ў Польшчы, у складзе Мазавецкага ваяводства, займае плошчу прыкладна 8 804 га. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Плоцк — Мінск 536 км, да Варшавы — 96 км[2].

Горад
Плоцк
польск.: Płock
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Заснаваны
1237
Горад з
Плошча
88,04 км²
Вышыня цэнтра
105 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
122 815[1] чалавек (2014)
Шчыльнасць
1 395 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 +48 24
Паштовыя індэксы
09-400 - 09-421
Аўтамабільны код
WP
TERC
1462011
Афіцыйны сайт
ump.pl (польск.)
Плоцк на карце Польшчы ±
Плоцк (Польшча)
Плоцк
Плоцк (Мазавецкае ваяводства)
Плоцк

Насельніцтва — 122 671 жыхароў (2014 год)[3].

Клімат правіць

Плоцк размешчаны на шырокай даліне, каля 8 км ад Віслы, у межах створаны плаціны і вадасховішча.

Мясцовы клімат характарызуецца нізкай колькасцю ападкаў, каля 520 мм у год, сярэдняя тэмпература паветра ў студзені −3 °C, у ліпені +18 °C.

Гісторыя правіць

  • IX ст.-X ст. — цэнтр паганскай культуры
  • X ст. — будаўніцтва ўмацаванага замка
  • 1009 — уваход да Плоцка бенедыктынаў
  • 1031 — замак разбурылі Яраслаў і Мсціслаў Уладзіміравічы
  • 10791138 — Плоцк сталіца Польшчы — падчас кіравання Уладзіслава Германа (10791102) і Баляслава III (11021138)
  • XIII ст. — горад разбураецца некалькі разоў літоўцамі і русінамі, затым чэхамі.
  • У складзе Польскага Каралеўства
  • 1603 — вялікая эпідэмія забівае больш 2 тыс. жыхароў
  • 1616 — падчас пажару сгарэла больш 70 % тэрыторыі горада
  • 1705 — далейшае разбурэнне горада ў гады Паўночнай вайны
  • 1793 — пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, горад пераходзіць да Прусіі
  • 1806 — у горадзе французскія войскі
  • 1837 — Плоцк станівіцца сталіцай губерніі (Гл.далей:Плоцкая губернія)
  • 1920 — абарона горада падчас Савецка-польскай вайны
  • 1939 — нямецка-фашысцкая акупацыя
  • 1945 — вызваленне горада ад фашыстаў, польскім войскам і І Беларускім фронтам
  • 2007 — горад адзначыў 770-годзе

Насельніцтва правіць

Рост і спад насельніцтва падчас апошня тысячагоддзя:

Выдатныя мясціны правіць

 
Замкавая гара
 
Кафедральная базіліка

Вядомыя асобы правіць

- Юзэф Піус Дзеконські[pl] — польскі архітэктар, аўтар праектаў вялікай колькасці храмаў у Польшчы

- Казімеж Залеўскі[ru] — польскі драматург і публіцыст

- Марцін Булка[ru] — польскі футбаліст, брамнік

- Патрыцыя Вольска — польская спявачка

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2014, stan na 01.01.2014
  2. Адлегласці паміж гарадамі -
  3. Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [1] Архівавана 26 снежня 2018.

Спасылкі правіць