Пнампень

(Пасля перасылкі з Горад Пнампень)

Пнампе́нь (кхмер.: ភ្នំពេញ) — горад у Камбоджы, сталіца краіны. Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны, на сутоку рэк Танлесап і Меконг.

Горад
Пнампень
кхмер.: ភ្នំពេញ
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1372
Плошча
290 км²
Вышыня цэнтра
11,89 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 2 129 371 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
855 (023)
Афіцыйны сайт
phnompenh.gov.kh
(англ.)(фр.)(кхм.)
Пнампень на карце Камбоджы
Пнампень (Камбоджа)
Пнампень
Пнампень (Камбоджа)
Пнампень

Гісторыя правіць

Паводле паданняў заснаваны каля 1372 года[1] пад назвай Чадамук. У 1434 кхмерскі кароль Понья Ят перанёс сталіцу з г. Ангкор у Чадамук (пазней стаў называцца Пнампень). Тут пабудаваны гарадскія ўмацаванні, каралеўскі палац і будыйскія храмы. Пнампень не страціў эканамічнага значэння і пасля пераносу сталіцы ў гарады Павек (1528) і Удонг (1623). У 1866 Пнампень зноў стаў сталіцай. Тут былі размешчаны цэнтральныя ўстановы французскай адміністрацыі пратэктарата Камбоджы. У Другую сусветную вайну акупіраваны японскімі войскамі. У 1945 Пнампень занялі французскія войскі на чале з генералам Ф. М. Леклеркам. З 1953 года Пнампень — сталіца незалежнай Камбоджы.

Эканоміка правіць

Прамысловы і навуковы цэнтры краіны. Прадпрыемствы харчовай (пераапрацоўка рысу, броварні і г. д.), драўлянай, машынабудаўнічай прамысловасці. Ёсць невялікая колькасць майстэрняў (апрацоўка серабра, слановай косці).

Вялікі рачны порт можа абслугоўваць і невялікія марскія караблі, недалёка ад горада размешчаны міжнародны аэрапорт (Пачэртонг). З вялікім марскім портам горад злучаны чыгункай.

Насельніцтва правіць

  • 1985 год — больш за 600 тыс. чал.[2]
  • 2012 год — 1,5 млн чал., з прыгарадамі — больш за 2,5 млн чал.[1]

Зноскі

Літаратура правіць

  • Пнампень // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  • Пномпень // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 376. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6. (руск.)
  • Пномпень // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 525—526. — 800 с. — (Словари но­вого века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6. (руск.)
  • Пномпень // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017. (руск.)