Сапапан

горад у Мексіцы
(Пасля перасылкі з Горад Сапапан)

Сапапан (ісп.: Zapopan) — горад і муніцыпалітэт у Мексіцы, у штаце Халіска, паўночны прыгарад адміністрацыйнага цэнтра штата Гвадалахары, з якім утварае адзіную агламерацыю. Насельніцтва — 1 155 790 чалавек.

Горад і муніцыпалітэт
Сапапан
Zapopan
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Базіліка Сапапана
Базіліка Сапапана
Краіна
Штат
Каардынаты
Мэр
Hector Vielma Ordoñez
Заснаваны
Горад і муніцыпалітэт з
Плошча
893.15 км²
Вышыня цэнтра
1 035 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
1 155 790 чалавек (2005)
Шчыльнасць
1 035 чал./км²
Агламерацыя
4 095 853 чалавек
Этнахаронім
Сапапанец
Часавы пояс
Тэлефонны код
33
Паштовы індэкс
45010
Аўтамабільны код
33
Афіцыйны сайт
zapopan.gob.mx (ісп.)
Сапапан на карце Мексікі
Сапапан (Мексіка)
Сапапан
Сапапан (Мексіка)
Сапапан

Горад вядомы, як радзіма Дзевы Сапапана, яе абраз XVI стагоддзя прызнаны каталіцкай царквой як цудадзейны, горад наведваў нават Папа Ян Павел II. У горадзе базуецца адзін з самых вядомых мексіканскіх футбольных клубаў Гвадалахара.

Назва правіць

Назва Сапапан паходзіць з мовы Наўатль: слова «tzapopantl» азначае «сярод дрэў Сапоты».

Гісторыя правіць

Да іспанскага заваявання гэту тэрыторыю засялялі народы: сапатэкі, нахуа  (англ.), мая, ацтэкі.

Тэрыторыя была ўзята пад іспанскі кантроль у 1530 годзе канкістадорам Нунья дэ Гузманам, аднак іспанскага паселішча не было арганізавана аж да 1541 года з-за вайны Мікстан іспанскіх заваёўнікаў з Чычымекамі. У гэты год рамках энкам'енды Францыска дэ Бабадзіла прывёў са сваіх земляў каля 130 індзейцаў для аднаўлення насельніцтва ў наваколлях Сапапана.

Дзева Сапапана і яе базіліка правіць

 
Уваходная арка

Шанаванне Дзевы Сапапана прыняло пастаянны характар у сувязі з пачаткам будаўніцтва базілікі ў 1689 годзе[1]. Скончана будаўніцтва было толькі ў 1892 годзе.

Іншыя славутасці правіць

 
Муніцыпальны Палац

Муніцыпальны палац быў пабудаваны ў 1942 годзе, першапачаткова як школа. У горадзе ёсць стадыён «Чывас» на 45 000 чалавек, музей мастацтваў, універсітэт, тэатр Галерыяс.

Гарады-пабрацімы правіць

і іншыя…

Зноскі

Спасылкі правіць