Сент-Катарынс

горад у Канадзе
(Пасля перасылкі з Горад Сент-Катарынс)

Сент-Ка́тарынс[2] (англ.: Saint Catharines) — горад у Канадзе, у правінцыі Антарыа, за 51 км на поўдзень ад Таронта, паблізу мяжы з ЗША. Трынаццаты па велічыні населены пункт правінцыі. Насельніцтва — 131 989 жыхароў (на 2006 год, перапіс), з прыгарадамі — 390 317.

Сент-Катарынс
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1783
Плошча
  • 97 км²
Вышыня цэнтра
98 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 136 803 чал. (2021)[1]
Афіцыйны сайт
Сент-Катарынс на карце Канады
Сент-Катарынс (Канада)
Сент-Катарынс
Сент-Катарынс (Канада)
Сент-Катарынс

Паселішча было заснавана лаялістамі ў 1780-х гадах. Упершыню з’явілася на геаграфічных картах у 1808 годзе, названае ў гонар жонкі мясцовага прадпрымальніка Роберта Гамільтана — Кэтрын Гамільтан. Нараўне з лаялістамі ў Сент-Катарынсе пасялілася і мноства вызваленых амерыканскіх рабоў. Да сярэдзіны XIX стагоддзя чарнаскурыя складалі 13 % ад мясцовага насельніцтва. У 1876 годзе Сент-Катарынс атрымаў статус горада.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары правіць

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі

Літаратура правіць