Сукрэ

(Пасля перасылкі з Горад Сукрэ)

Сýкрэ (ісп.: Sucre) — горад, канстытуцыйная сталіца Балівіі, месцазнаходжанне Вярхоўнага суда (Corte Suprema de Justicia). Адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Чукісака. 247 тыс. жыхароў (2005). У розныя часы называўся яшчэ і Чаркас, Ла-Плата і Чукісака, за што атрымаў мянушку «горад чатырох імён».

Горад
Сукрэ
ісп.: Sucre
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1538
Плошча
  • 1 768 км²
Вышыня цэнтра
2904 м
Насельніцтва
295 455 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
04
Афіцыйны сайт
hamsucre.gov.bo (ісп.)
Сукрэ на карце Балівіі
Сукрэ (Балівія)
Сукрэ
Сукрэ (Балівія)
Сукрэ

Гісторыя правіць

Заснаваны ў 1538 іспанскім канкістадорам Педра дэ Ансурэсам. У 1559 іспанскі кароль Філіп ІІ заснаваў Audiencia de Charcas у Ла-Плаце з паўнамоцтвамі кіравання тэрыторыяй, што ахоплівае цяперашнія Парагвай, паўднёва-ўсходнюю частку Перу, паўночныя часткі Чылі і Аргенціны і большую частку Балівіі, — пачатак перыяду выканання горадам сталічных функцый.

У 1601 заснаваны францысканскі манастыр Рэкалета, у 1609 у горадзе створана архіепіскапства. У 1624 заснаваны ўніверсітэт Сан-Францыска-дэ-Хаўер.

Горад быў адміністрацыйным, юрыдычным, культурным і рэлігійным цэнтрам рэгіёна да пачатку XIX ст. У 1839 стаў сталіцай незалежнай Балівіі і быў перайменаваны ў гонар аднаго з кіраўнікоў вайны іспанскіх калоній у Паўднёвай Амерыцы за незалежнасць генерала А. Х. Сукрэ.

У выніку эканамічнага заняпаду, выкліканага заняпадам сярэбраных шахт, органы дзяржаўнага кіравання перамясціліся ў Ла-Пас, да больш ажыўленага рэгіёна краіны.

У 1991 Сукрэ ўключаны ЮНЕСКА ў Спіс сусветнай спадчыны. Адзін з асноўных турыстычных цэнтраў Балівіі.

Прыродныя ўмовы правіць

Знаходзіцца ў Цэнтральных Андах, на вышыні каля 2800 м.

Насельніцтва правіць

Эканоміка правіць

Транспарт правіць

Архітэктура правіць

Тыповая забудова іспанскага каланіяльнага горада. За вялікую колькасць у цэнтры горада будынкаў з белага каменю нефармальна называецца «белым горадам» (la ciudad blanca).

Культурны ўплыў правіць

Штогод у сакавіку адбываецца сусветна вядомы фестываль «Pujllay».

Спасылкі правіць