Сіялкот

(Пасля перасылкі з Горад Сіялкот)

Сіялко́т[1] (урду: سیالکوٹ, англ.: Sialkot, панджаб.: سیالکوٹ) — горад, размешчаны на паўночным усходзе правінцыі Пенджаб у Пакістане ля падножжа заснежаных вяршынь Кашміра побач з ракой Чынаб. З’яўляецца сталіцай акругі Сіялкот. Горад знаходзіцца ў 125 кіламетрах на паўночны захад ад сталіцы правінцыі — Лахора, у некалькіх кіламетрах ад мяжы з Індыяй.

Горад
Сіялкот
урду: سیالکوٹ
англ.: Sialkot
панджаб.: سیالکوٹ
Краіна
Правінцыя
Акруга
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Сакала
Плошча
3,016 км²
Вышыня
256 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
урду]], [[Англійская мова|англійская
Насельніцтва
каля 700 000 чалавек (2008)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
052
Паштовыя індэксы
51310
Афіцыйны сайт
Сіялкот на карце Пакістана
Сіялкот (Пакістан)
Сіялкот

Гісторыя правіць

 
Адна з мячэцяў горада.

Існуюць розныя тэорыі паходжання горада Сіялкот, але сапраўднасць тэорый не пацверджана. Дзякуючы раскопкам у гэтым раёне, былі знойдзены грэчаскія манеты, старажытныя зараастрыйскія храмы і будысцкія ступы. Сэр Аляксандр Канінгем пісаў пра Старажытнасці Сіялкота ў сваіх Археалагічных дакладах.

Паводле ведычных і міфалагічных пісанняў, Сіялкот быў заснаваны Раджа-Сулам, імператарам Мадрадэсы, яго братам Мадры, яго другой жонкай і яго маці. Ён быў дзядзькам Панду, чые подзвігі запісаны ў эпасе «Махабхарата». На працягу перыяду Махабхарты, горад звалі Сакала ці Сагала. З моманту смерці Раджа-Сула (каля 5000 гадоў назад) існуе традыцыя, што дынастыя павінна працягвацца 1500 гадоў. Сезонны паток, які цячэ праз увесь горад, вядомы як Айк Нала, згадваецца ў Упанішадах. У канцы ведычнага перыяду (1500—200 г. да нашай эры), Сакала (Сіялкот) быў сталіцай Мадрас (Брыхадараньяка-ўпанішада). У тыя гады Сіялкот быў пакрыты густымі лясамі і населены жывёлагадоўцамі.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць