Трыест

(Пасля перасылкі з Горад Трыест)

Трыест — горад у італьянскім рэгіёне Фрыулі-Венецыя-Джулія, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. У мінулым — вольны імперскі горад, сталіца Аўстрыйскага Прымор'я, адасобленая свабодная тэрыторыя. Трыест размешчаны ў глыбіні Трыесцкага заліва Адрыятычнага мора, за 145 км на ўсход ад Венецыі, побач са славенскай мяжой. Па дадзеных перапісу 1991 года, насельніцтва горада складала 231,000 чалавек; а ў 2007 годзе — 203 356 чалавек. Заступнікам горада лічыцца мучанік Св. Юст Трыесцкі. Свята горада — 3 лістапада.

Горад
Трыест
Trieste
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Плошча
84,49 км²
Вышыня цэнтра
2 м
Насельніцтва
205 374 чалавек (2008)
Шчыльнасць
2 445 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
040
Паштовы індэкс
34100
Аўтамабільны код
TS
Афіцыйны сайт
comune.trieste.it (італ.)
Трыест на карце Італіі
Трыест (Італія)
Трыест
Трыест (Італія)
Трыест

Гісторыя правіць

У час, калі рымляне заснавалі Аквілею, у раёне сучаснага Трыеста жылі кельцкія і ілірыйскія плямёны. Першыя згадкі аб Трыесце, пад назвай Тэргестэ (ад славенскага trg — рынак, гандлёвы пляц) адносяцца да 104 г. да н.э. і належаць грэчаскаму географу Артэмідору Эфескаму: у гэты час горад быў ужо рымскім.

Пасля заняпаду ў 476 годзе Заходнярымскай імперыі, Трыест падзяліў лёс астатніх істрыйскіх гарадоў, пабачыўшы остготаў, візантыйцаў, лангабардаў, пакуль не ўвайшоў у 774 у склад імперыі Карла Вялікага. Затым ім кіравалі біскупы, а ў 1203 горад захапілі венецыянцы. З 1382 да 1918 горад становіцца габсбургскааўстрыйскім. З 1719 да 1891 меў статус Вольнага порту і быў адзіным буйным портам Аўстрыі. З 1809 да 1814 быў акупаваны французамі. Пасля заснавання ў 1861 Італьянскай дзяржавы, у населеным пераважна італамоўным насельніцтвам Трыесце з'явіўся антыаўстрыйскі рух, мэтай якога было далучэнне горада да Італіі. Пасля сканчэння Першай Сусветнай вайны, 29 кастрычніка 1918, была заснаваная новая паўднёваславянская дзяржава — Каралеўства Югаславія, у склад якой першапачаткова ўвайшоў і Трыест (на той час колькасць славенцаў у перыферыйных раёнах дасягала 18%). Аднак паводле падпісанай у верасні 1919 Сен-Жэрменскага дагавора, Трыест, разам з усёй Істрыяй і Усходняй Фрыуліяй, перайшоў да Італіі. Падчас панавання фашыстаў адбывалася італьянізацыя славенскага насельніцтва. Пасля сканчэння Другой Сусветнай вайны, у 1947 годзе, саюзнікамі была абвешчана Свабодная тэрыторыя Трыест. Паводле Лонданскага дагавора 1954 года гэтая тэрыторыя была падзеленая паміж Італіяй і Югаславіяй (горад Трыест адыйшоў да першай). У 1975 дэмаркацыйная лінія афіцыйна стала дзяржаўнай граніцай дзвюх краін. З уваходам Славеніі ў 2004 у Еўрасаюз і далучэннем яе ў 2007 да шэнгенскай зоны Трыест перастаў быць горадам на ўскрайку Еўрасаюза, якім ён быў некалькі дзесяцігоддзяў.

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары правіць

Фатаграфіі правіць

Спасылкі правіць