Туніс (горад)

горад, сталіца Туніса
(Пасля перасылкі з Горад Туніс)

Туніс (араб. تونس‎‎) — сталіца і найбуйнейшы горад Туніса, цэнтр аднайменнага вілаета. Насельніцтва складае 1 200 000 чалавек (2008). Вузел чыгунак і аўтадарог. Буйны порт (з аванпортам Хальк-эль-Уэд). Міжнародны аэрапорт. Галоўны эканамічны і культурны цэнтр краіны. Прамысловасць: харчасмакавая, металаапрацоўчая, тэкстыльная, цэментная; каляровая металургія. Мастацкія рамёствы.

Горад
Туніс
تونس
Tunis
Краіна
Вілает
Каардынаты
Мэр
Абас Махсен
Першая згадка
Плошча
212,63 км²
Вышыня цэнтра
4 м
Тып клімату
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 602 560 чал. (1 студзеня 2022)[1]
Шчыльнасць
3426 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
71
Паштовыя індэксы
1000
Афіцыйны сайт
commune-tunis.gov.tn
(англ.)(ар.)(фр.)
Туніс на карце Туніса
Туніс (горад) (Туніс)
Туніс (горад)

Гісторыя правіць

 
Яўрэі па дарозе на прымусовыя працы. Снежань 1942 года

Як антычнае паселішча вядомы за некалькі стагоддзяў да н.э. У 7-2 стагоддзях да н.э. пад уладай Карфагена, з 2 стагоддзя да н.э. — Рыма. У 5 стагоддзі н.э. заваяваны вандаламі, у 6 стагоддзі — візантыйцамі, у 669 годзе — арабамі (называўся Тунус) і ўваходзіў у склад арабскіх дзяржаў Паўночнай Афрыкі. З 13 стагоддзя сталіца ўсходнемагрыбскай дзяржавы Хафсідаў; буйны цэнтр рамесніцтва, гандлю і навукі. У 1535 годзе захоплены і разрабаваны іспанцамі. З 1574 года пад уладай Асманскай імперыі, галоўны горад яе туніскай правінцыі. Перасяленне ў 17 стагоддзі з Іспаніі маўраў садзейнічала далейшаму росквіту ў Тунісе гандлю і рамесніцтва. У 18 стагоддзі Туніс — рэзідэнцыя правіцеляў дынастыі Хусейнідаў. У 1881 годзе захоплены французскімі войскамі, адміністрацыйны цэнтр французскага пратэктарату Туніс (1883—1956). У 1942-43 гадах акупіраваны італа-германскімі войскамі. Пасля Другой сусветнай вайны цэнтр нацыянальна-вызваленчага руху. З 1956 года сталіца незалежнай дзяржавы Туніс.

Клімат правіць

Клімат Туніса блізкі да міжземнаморскага. Лета гарачае і сухое, але меней спякотнае, чым у пустынях, а зіма дажджлівая і халаднаватая.

Клімат Туніса
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 15,7 16,5 18,1 20,7 24,9 29 32,6 32,7 29,7 25,2 20,5 16,7 23,52
Сярэдняя тэмпература, °C 11,5 12 13,2 15,6 19,3 23,2 26,3 26,8 24,4 20,4 15,9 12,5 18,4
Сярэдні мінімум, °C 7,2 7,4 8,3 10,4 13,7 17,3 20 20,8 19 15,5 11,3 8,2 13,3
Норма ападкаў, мм 59 57 47 38 23 10 3 7 33 66 56 67 466

Архітэктура правіць

 
Цэнтр горада

Ад гарадскіх сцен (IX стагоддзе, XIII-XIV стагоддзі) захаваліся каменныя вароты Баб аль-Джадыд (1276), Баб аль-Менара (XIII стагоддзе), рэшткі сцен касбы (цытадэлі). У Старым горадзе (медзіне) знаходзяцца: мячэці Вялікая («Мячэць аліў», 732, перабудавана ў 9 стагоддзі), аль-Ксар (каля 1106, мінарэт 1647), аль-Хаўа, ці Таўфік (XIII стагоддзе), аль-Халік (1375), Меласін (1435), Юсуф Дэя (1616, медрэсэ 1677); маўзалей-куба Бені Харасан (1093); рынкі 13 і 14 стагоддзяў; палацы 18-19 стагоддзяў. Вакол сярэдневяковага горада кварталы пазнейшай забудовы: паштамт (1893, архітэктар А.Саладэн), дзелавыя будынкі, жылыя дамы, вілы; косплекс універсітэта, Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, гатэль «Афрыка». Стары горад унесены ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны.

Адукацыя і культура правіць

Універсітэт. Нацыянальны музей. Музей Бардо (Алауі)

Гарады-пабрацімы правіць

Адносіны пабрацімства ўсталяваны паміж Тунісам і наступнымі гарадамі[2]:

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары правіць

Зноскі

  1. https://www.citypopulation.de/en/tunisia/cities/
  2. Cooperation internationale (фр.). commune-tunis.gov.tn. — Cooperation et jumelage. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2014. Праверана 22 лютага 2014.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць