Тусан

(Пасля перасылкі з Горад Тусан)

Тусан (англ.: Tucson /ˈtuːsɒn/) — буйны горад у штаце Арызона, ЗША і адміністрацыйны цэнтр акругі Піма. Насельніцтва непасрэдна горада — 541.811 жыхара (2008), другі па велічыні горад штата Арызона пасля Фінікса.

Горад
Тусан
англ.: Tucson
Сцяг
Сцяг
Краіна
 ЗША
Штат
Акруга
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1775
Першая згадка
1768
Плошча
505,3 км²
Вышыня цэнтра
728 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
  • 542 629 чал. (2020, 1 красавіка 2020)[2][3]
Шчыльнасць
1022,5 чал./км²
Агламерацыя
1 023 320 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
520
Паштовы індэкс
85701-85775
Афіцыйны сайт
tucsonaz.gov (англ.)
Тусан на карце ЗША
Тусан (ЗША)
Тусан

Геаграфія правіць

Горад размешчаны на поўдні штата Арызона (на паўднёвым захадзе ЗША), у буйным аазісе ў даліне ракі Санта-Крус на паўпустынным плато. Размяшчаецца за 188 км (118 міль) на паўднёвы ўсход ад Фінікса. Адчувае дэфіцыт водных рэсурсаў.

Клімат правіць

Клімат Тусана
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 31,1 33,3 37,2 40,0 43,9 47,2 45,6 44,4 41,7 38,9 34,4 29,4 47,2
Сярэдні максімум, °C 18,6 20,3 23,4 27,8 33,1 37,9 37,6 36,3 34,7 29,3 23,1 18,2 28,4
Сярэдні мінімум, °C 4,3 5,7 7,9 11,1 15,8 20,7 23,6 22,9 20,3 14,1 7,8 3,9 13,2
Абсалютны мінімум, °C −14,4 −8,3 −6,7 −2,8 0,0 6,1 9,4 12,8 6,1 −3,3 −7,2 −12,2 −14,4
Норма ападкаў, мм 22,1 17,8 18,3 7,6 4,6 5,1 60,2 55,6 42,4 26,9 17,0 27,2 304,8
Крыніца: «Надвор'е і Клімат»

Эканоміка правіць

Горад з’яўляецца цэнтрам па вытворчасці кіруемых ракет, зборцы самалётаў, радыёэлектронікі. Добра развіта вытворчасць аптычных прыбораў і оптаэлектронікі; часам Тусан называюць нават «Далінай оптыкі» (па аналогіі з Крамянёвай далінай). У навакольных гарах вядзецца здабыча меднай руды, а ў самім горадзе — выплаўка медзі. Таксама ў горадзе размешчаны ўніверсітэт Арызоны. Таксама Тусан — гэта транспартны вузел Цэнтральнага раёна ірагацыйнага земляробства, пашавай жывёлагадоўлі (авечкі, козы, каровы) і горназдабыўной прамысловасці (здабываюцца медзь, поліметалы, уранавая руда).

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі

Спасылкі правіць