Харабалі

горад у Астраханскай вобласці Расіі
(Пасля перасылкі з Горад Харабалі)

Харабалі (руск.: Харабали) — горад (з 1974 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Харабалінскага раёна Астраханскай вобласці. Насельніцтва 18,2 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1789 годзе.

Горад
Харабалі
руск.: Харабали
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1789
Першая згадка
1770
Горад з
Плошча
  • 25 км²
Вышыня цэнтра
0 м
Насельніцтва
18 147[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
85148
Паштовы індэкс
416010
Аўтамабільны код
30
Афіцыйны сайт
Харабалі на карце Расіі ±
Харабалі (Расія)
Харабалі
Харабалі (Астраханская вобласць)
Харабалі

Горад размешчаны на левым беразе ракі Ахтуба (рукаў Волгі), за 142 км на поўнач ад Астрахані. Ваколіцы горада папулярныя сярод рыбаловаў-аматараў, ёсць некалькі спецыялізаваных турбазаў.

Чыгуначная станцыя Харабалінская на лініі Верхні Баскунчак — Астрахань. За 40 км на поўдзень ад горада размешчаныя разваліны Сарай-Бату, былой сталіцы Залатой Арды, археалагічны помнік 13 стагоддзя. За 70 км на поўдзень ад горада — Калмыцый хурул (будыйскі манастыр), архітэктурны помнік 19 стагоддзя.

Лясгас, цагельня, прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны. У Харбалінскім раёне знаходзіцца палігон Ашулук.


Зноскі