Хобарт

горад у Аўстраліі
(Пасля перасылкі з Горад Хобарт)

Хобарт (англ.: Hobart) — сталіца аўстралійскага штата Тасманія. Заснаваны ў 1803 г. — другі па старшынстве горад Аўстраліі. Насельніцтва алгамерацыі на 2005 год склала 245 тыс. чалавек. Горад — фінансавы і адміністрацыйны цэнтр Тасманіі, таксама служыць пунктам адпраўкі для аўстралійскіх і французскіх антарктычных экспедыцый.

Горад
Хобарт
Hobart
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Штат
Каардынаты
Заснаваны
1803
Горад з
Плошча
1357,3 км²
Вышыня цэнтра
1 270 м і 54 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
200 525 чалавек (2006)
Шчыльнасць
148,9 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
ёсць
Паштовыя індэксы
TAS 7000
Афіцыйны сайт
hobartcity.com.au (англ.)
Хобарт на карце Аўстраліі ±
Хобарт (Аўстралія)
Хобарт
Хобарт (Тасманія)
Хобарт

Гісторыя правіць

 
Выгляд на Хобарт і гару Уэлінгтан

Першае паселішча на месцы сучаснага горада ўзнікла ў 1803 годзе, у бухце Рысдан на ўсходніх берагах ракі Дэруэнт. У 1804 годзе пасёлак быў перанесены ў лепшае месца — у бухту Салівана. Названы ў гонар лорда Хобарта, каланіяльнага сакратара. Першапачаткова горад уяўляў сабою турму, куды звозіліся зняволеныя з усёй Брытанскай імперыі. Горад таксама адыгрываў важную ролю ў замацаванні Брытаніі на Аўстралійскім кантыненце.

Па перапісу 1835 года, насельніцтва Хобарта склала 13 826 чалавек, усёй Тасманіі 36 505 чалавек.

Геаграфія правіць

Хобарт знаходзіцца ў вусце рэкі Дэрвент (англ.: Derwent), на паўднёвым усходзе вострава Тасманія.

Эканоміка правіць

Хобарт — важны марскі порт. Адсюль стартуюць аўстралійскія і французскія судны да Антарктыды. Ён жа папулярны пункт назначэння шматлікіх круізных лайнераў. У горадзе развіта суднабудаванне і дапаможныя галіны. Важны сектар эканомікі — харчовая прамысловасць (бровары, кандытарскія фабрыкі, вытворчасць вінаў). Хобарт паспяхова развіваецца як турыстычны цэнтр.

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць