Эвара

(Пасля перасылкі з Горад Эвара)

Э́вара (парт.: Évora) — горад у Партугаліі, які мае славу горада-музея. Насельніцтва - 57073 чал. (2011 г.)

Горад
Эвара
Évora
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1166
Горад з
Плошча
1307,04 км²
Вышыня цэнтра
295 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
57073 чалавекі (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
266
Паштовыя індэксы
7000-000/7005-000
Афіцыйны сайт
cm-evora.pt (парт.)
святы заступнік
Гарадское свята
Дзень Святога Пятра, 29 чэрвеня
Эвара на карце Партугаліі
Эвара (Партугалія)
Эвара
Эвара (Партугалія)
Эвара

Гісторыя правіць

 
Эвара ў 1501 г.

Эвара была заснавана кельтыберамі. У перакладзе з іх старажытнай мовы назва горада азначае "Цісы".

У 57 г. да н. э. горад быў захоплены рымлянамі.

У 584 г. далучаны да каралеўства вестготаў.

У 715 г. заваяваны арабамі.

У 1166 г. далучаны да Партугаліі. Тады ж атрымаў гарадскія правы.

Перыяд кан. XIV - XVI стст. стаў росквітам Эвары. Фактычна яна стала другой сталіцай Партугаліі, дзе мелі рэзідэнцыі амаль усе каралі Авіскай дынастыі і вяльможы. У горадзе некаторы час жыў Васка да Гама. Тут нарадзіўся Педра Фернандэс дэ Кірас. Пра дабрабыт карэнных жыхароў Эвары кажа той факт, што ў XVI ст. значную частку мясцовага насельніцтва складалі чарнаскурыя афрыканскія рабы.

У 1559 г. езуітамі быў заснаваны калегіум, які пазней атрымаў статус універсітэта (Эварскі ўніверсітэт). Пасля выгнання езуітаў з Партугаліі ў 1759 г. універсітэт быў зачынены, і Эвара прыйшоў у заняпад. Зноў ён адрадзіўся толькі ў 1973 г.

У 1986 г. гістарычны цэнтр Эвары быў унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Славутыя мясціны правіць

Цэнтральная частка Эвары, пабудаваная пераважна ў XIV - XVI ст., унесена ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Яна ўключае 4000 будынкаў, размешчаных на плошчы 1,05 км². Найбольш цікавыя з іх:

  • Касцёл Святога Францыска к поўдню ад плошчы Praça do Giraldo знакаміты капліцай Душ-Осуш, муры і калоны якой аздоблены косткамі больш за 5000 мясцовых манахаў. На дзвярах надпіс: "Нашы косткі чакаюць вашых". Адразу за касцёлам пачынаецца прыгожы парк.
  • Былы кляштар Лоюш. Большая частка ператворана ў раскошную гасцініцу. Захаваўся толькі касцёл Святога Яна Евангеліста
  • Палацы Мануэля, Васка да Гама, герцагаў Кадавал і графаў Баста

У непасрэднай блізкасці ад Эвары знаходзяцца:

  • Кромлех Алмендрыш (15 км ад горада) - мегалітычны комплекс 5 - 4 тысячагоддзяў да н. э. Знойдзены ў 1964 г.
  • Анта-Грандэ-ду-Замбужэйру (10 км ад горада) - буйны мегалітычны помнік 4 - 3,5 тысячагоддзяў да н. э.

Музеі правіць

  • Гарадскі музей
  • Музей царкоўнага мастацтва

Насельніцтва правіць

Насельніцтва Эвары ў 1801 – 2011 гг.
1801 1849 1900 1930 1960 1981 1991 2001 2011
18 620 16 995 25 563 35 903 50 095 51 572 53 754 56 519 57 073

Літаратура правіць

  • Rough Guide Европа. - М.:АСТ, Астрель, 2007. С. 777 - 778

Спасылкі правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 361
рус.англ.фр.