Эрфуд

горад у Марока
(Пасля перасылкі з Горад Эрфуд)

Эрфуд (араб. أرفود‎‎) — горад на ўсходзе Марока, размешчаны ў аазісе Тафілалет непадалёк ад пяскоў пустыні Сахары. Каардынаты горада 31°26′10″ пн. ш. 4°13′58″ з. д.HGЯO. Насельніцтва складае каля 23 500 жыхароў.

Горад
Эрфуд
араб. أرفود‎‎
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
807 м
Насельніцтва
23 637 чалавек (2004)
Паштовыя індэксы
52200
Эрфуд на карце Марока
Эрфуд (Марока)
Эрфуд
Эрфуд (Марока)
Эрфуд

Тут быў апошні раён, заняты французамі, аднак супраціўленне Тафілалецкіх плямёнаў доўжылася да 1932 года. Французы пабудавалі тут адміністрацыйны цэнтр і размясцілі гарнізон.

З-за добрай інфраструктуры і блізкасці пустыні з дзюнамі горад стаў папулярны сярод кінавытворцаў. Тут, у прыватнасці, здымаўся вядомы фільм Мумія (1999).

Горад наведваюць таксама турысты, адсюль рэгулярна арганізуюцца туры да аазіса Эрг-Шэбі непасрэдна ля мяжы пяскоў.

Спасылкі правіць