Яўндэ

горад, сталіца Камеруна
(Пасля перасылкі з Горад Яундэ)

Я́ўндэ[1] (фр.: Yaoundé) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Камеруна. Колькасць жыхароў складае 1,4 млн чалавек. Адначасова з’яўляецца сталіцай правінцыі Цэнтральная-Паўднёвая. Горад размешчаны на ўзвышшах, у паўднёва-заходняй частцы краіны, на вышыні 730 м над узроўнем мора.

Горад
Яўндэ
фр.: Yaoundé
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1888
Першая згадка
Плошча
180 км²
Вышыня над узроўнем мора
750 м
Насельніцтва
  • 2 440 462 чал. (2012)
Часавы пояс
Яўндэ на карце Камеруна
Яўндэ (Камерун)
Яўндэ
Яўндэ (Камерун)
Яўндэ

Горад быў заснаваны ў 1888 годзе нямецкімі гандлярамі слановай косткай. Пад час Першай сусветнай вайны горад быў акупаваны бельгійскімі войскамі. У 1922 годзе Яўндэ стаў сталіцай тэрыторыі падмандатнай Лізе Нацый, з французскай адміністрацыяй.

Пасля атрымання незалежнасці Камерунам Яўндэ стаў сталіцай краіны.

У наш час Яўндэ — гэта гандлёвы, прамысловы і культурны цэнтр, транспартны вузел Камеруну. Мае міжнародны аэрапорт, чыгунку, якая злучае горад з Нгаўндэрэ і Дуалай.

У горадзе знаходзяцца ўсе дзяржаўныя ўстановы Камеруну, замежныя пасольствы.

Геаграфічнае становішча і клімат правіць

Яўндэ знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны, на Камерунскім пласкагор’і, на вышыні 750 метраў над узроўнем мора. Клімат субэкватарыяльны, сярэдняя тэмпература паветра ў студзені складае +23 °C, у ліпені +21 °C. Сярэнегадавая колькасць ападкаў — 1600 мм. Дажджы ідуць у асноўным у перыяды з верасня па лістапад і з красавіка па ліпень.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Напісанне Я́ўндэ ў адпаведнасці з арт. Яўндэ. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць