Готліб Вільгельм Даймлер (ням.: Gottlieb Wilhelm Daimler); уласна Доймлер (Däumler; 17 сакавіка 1834, Шорндорф - 6 сакавіка 1900, Канштат пад Штутгартам) — нямецкі інжынер, канструктар і прамысловец. Разам са сваім бізнес-партнёрам, Вільгельмам Майбахам, Даймлер імкнуўся да стварэння малых і магутных рухавікоў, прыдатных да ўстаноўкі на любое рухомае прыстасаванне. У 1885 годзе яны распрацавалі папярэдніка сучасных бензінавых рухавікоў, які памясцілі на двухколавы сродак пад назвай ням.: Reitwagen[3] — фактычна, першы матацыкл з РУЗ, а ў наступным годзе на дыліжанс і карабель. Даймлер даў рухавіку імя «Дзедаў гадзіннік» з-за яго падабенства да старых гадзіннікаў з маятнікам.

Готліб Даймлер
ням.: Gottlieb Daimler
Дата нараджэння 17 сакавіка 1834(1834-03-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 сакавіка 1900(1900-03-06)[1][2][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
  •  Каралеўства Вюртэмберг[d]
Жонка Emma Daimler[d] і Lina Schwend[d]
Дзеці Paul Daimler[d] і Adolf Daimler[d]
Род дзейнасці інжынер, вынаходнік, прамысловец, прадпрымальнік
Навуковая сфера машынабудаванне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1890 годзе партнёры заснавалі карпарацыю Daimler-Motoren-Gesellschaft, а першы аўтамабіль прадалі ў 1892 годзе. Захварэўшы, Даймлер на час адыйшоў ад спраў, але па вяртанні адбыўся канфлікт з іншымі акцыянерамі, з-за чаго ў 1893 годзе Даймлер сышоў з кампаніі. Праз год ён вярнуўся назад. Майбах сышоў з кампаніі разам з Даймлерам, і таксама потым вярнуўся. У 1900 годзе Даймлер памёр, а Майбах выйшаў з DMG у 1907-м. У 1924 годзе Daimler-Motoren-Gesellschaft падпісала доўгатэрміновае пагадненне з кампаніяй Карла Бенца Benz & Cie., а ў 1926 яны аб’ядналіся ў канцэрн пад назвай Daimler-Benz AG, які цяпер называецца проста Daimler AG.

Зноскі

  1. а б Erfinder Gottlieb Daimler // Geneological database Merkel-Zeller — 30000 экз. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Gottlieb Wilhelm Daimler // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 21 лістапада 2012.

Літаратура правіць

  • Siebertz, Paul. Gottlieb Daimler: ein Revolutionär der Technik. 4. Auflage, Stuttgart: Reclam Verlag, 1950.
  • Wise, David Burgess. "Daimler: Founder of the Four-Wheeler", in Northey, Tom, ed. World of Automobiles Volume 5, pp. 481–3. London: Orbis, 1974.

Спасылкі правіць