Гравітацыя Месяца

Гравітацыя Месяца ў 6 разоў слабей, чым гравітацыя Зямлі. Месяц нават не ўтрымлівае газы, якія вылучаюцца з яго нетраў, і яны ляцяць у космас. Таму ў Месяца і няма нармальнай атмасферы. Месяцавая гравітацыя даследавалася па яе ўплыву на арбіту штучных спадарожнікаў Месяца. Даследаванні апаратаў «Луна-10» і «Лунар арбітэр» паказалі, што пад паверхняй спадарожніка існуюць залішнія масы — масконы. Мяркуюць, што масконы з'явіліся ў выніку пранікнення шчыльных рэчываў з нетраў ў каляпаверхневыя слаі. Масконы знаходзяцца пад цэнтрам мораў.

Карта гравітацыйных анамалій на паверхні Месяца

Спасылкі правіць