Гразевыя вулканы

Гразевыя вулканы (сальзы) — геалагічныя ўтварэнні над трэшчынамі ў асадкавых пародах, з якімі звязаныя пастаянныя ці перыядычныя вывяржэнні гразевых мас (шламаў і дробных цвёрдых часціц, расчыненых ў вадзе — солі, кіслоты, гідракарбанаты), а таксама гарачай вады і гаручых газаў (пераважна метану). Падобныя да невялікіх конусападобных сапраўдных вулканаў, у адрозенні ад якіх яны не вывяргаюць лавы, сальзы маюць памеры ад некалькіх метраў у вышыню і шырыню, да дзясятка кіламетраў у папярочніку і 700 метраў у вышыню. Зусім маленькія ўтварэнні называюць гразевымі гаршкамі.

Гразевы вулкан у Габустане, Азербайджан

Пашыраны пераважна ў нафтаносных і вулканічных абласцях, а таксама ў дэльтах рэк, якія нясуць з вадой многа арганічнага матэрыялу. У зямных нетрах тэрмальныя воды змешваюцца з мінеральнымі адкладамі і ўтвораная такім чынам сумесь, дзякуючы нераўнамернасці ціску, праз шчыліны выштурхоўваецца на паверхню. Тэмпература ў гразевых вулканах значна меншая, чым у іх магматычных «суродзічаў», і складае ад 2 °C да 100 °C, прычым у кожнага вулкана маецца свая, адносна нязменная гарачыня.

Амаль палова гразевых вулканаў свету (каля 400) размешчана на Апшэронскім паўвостраве ў Азербайджане. Яны таксама маюцца на Таманскім і Керчанскім паўастравах, на востраве Сахалін. Сустракаюцца гразевыя вулканы ў Іспаніі, Італіі, Новай Зеландыі, у краінах Цэнтральнай Амерыкі. Сальзы выкарыстоўваюцца чалавекам як гразевыя ванны.

Літаратура правіць

  • Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 333 с. ISBN 5-85700-085-8