Гран-Вилая, Gran Vilaya — комплекс з некалькіх руін і археалагічных помнікаў даінкскай культуры Чачапоя. Комплекс адкрыў і даў яму назву амерыканскі падарожнік Джын Савой у 1985 годзе. Ён размешчаны на вялікай тэрыторыі ў даліне ракі Уткубамба на поўначы Перу, на захад ад руін крэпасці Куэлап.

Паводле ацэнак, на тэрыторыі археалагічнай зоны існавала да 5000 будынкаў і збудаванняў, некаторыя — круглай, некаторыя — прамавугольнай планоўкі. Усе будынкі былі пабудаваны з мясцовага вапняку. На многіх сценах маюцца геаметрычныя адбіткі, якія выяўляюць людзей і жывёл: змяю, кондара або пуму (змяя — у выглядзе зігзагу, вочы пумы маюць форму «брыльянтаў»).

Гран-Вілая з'яўляецца месцам паломніцтва турыстаў. Некалькі турыстычных фірмаў арганізуюць экскурсіі па гэтай тэрыторыі, пешых або конных, якія заканчваюцца звычайна ў крэпасці Куэлап.

Спасылкі правіць