Дыгітайзер

(Пасля перасылкі з Графічны планшэт)

Дыгітайзер або графічны планшэт (англ.: digitizer або graphics tablet, graphics pad, drawing tablet, digitizing tablet) — прылада ўводу графічнай інфармацыі ў камп’ютар.

Дыгітайзер фірмы «Wacom»

Дыгітайзер складаецца з электроннага планшэта, на якім можа быць прамавугольнае меню, і стылуса. Ён мае ўласную сістему каардынат, і пры перасоўванні стылуса па планшэце каардынаты месца дотыку перадаюцца ў камп’ютар. Памеры планшэту звычайна складаюць ад А4 да А0.

Дыгітайзер выкарыстоўваецца для таго, каб уручную ствараць выявы, анімацыю або графіку падобна таму, як чалавек стварае выявы алоўкам на паперы. Дыгітайзеры таксама можна выкарыстоўваць для перадачы ў камп'ютар рукапісных подпісаў.

Гл. таксама правіць