Гродзенскі гусарскі лейб-гвардыі полк

Гродзенскі гусарскі лейб-гвардыі полк — вайсковае падраздзяленне Расійскай імперыі. Створаны на правах маладой гвардыі ў 1824 годзе з палякаў, якія служылі ў 1-й, 2-й і 3-й гусарскіх і Літоўскай уланскай дывізіі.

Гродзенскі гусарскі лейб-гвардыі полк
Нагрудны палкавы знак.
Гады існавання 1824 - 1918
Краіна Сцяг Расіі Расія
Уваходзіць у Q4339461?
Тып полк
Дыслакацыя Варшава
Уніформа Гродзенскага гусарскага лейб-гвардыі палка, 1895

Ніжнія чыны палка камплектаваліся з брунетаў з невялікімі бародкамі. Агульная палкавая масць коней — каракавая (у трубачоў без метак). Масці адрозніваліся па эскадронах: 1 эскадрон — чыста каракавыя, 2 эскадрон — каракавыя беланогія, 3 эскадрон — каракавыя з зорачкай, 4 эскадрон — тыя, якія не падыходзілі ў іншыя эскадроны, 5 эскадрон — светла-каракавыя, 6 эскадрон — каракавыя беланогія з зорачкай і меткамі.

Ківер ніжніх чыноў Гродзенскага лейб-гвардыі гусарскага палка (1824—1825)[1]

За адметнасць у польскім паходзе 1831 года палку нададзены правы старой гвардыі. З 1864 меў дыслакацыю ў Варшаве. У 1910 перайменаваны ў лейб-гвардыі Гродзенскі гусарскі Імператрыцы Германскай і Каралевы Прускай Аўгусты-Вікторыі полк; у 1914 годзе, пасля пачатку вайны, вернутая папярэдняя назва. У 1915 годзе перайменаваны ў лейб-гвардыі Гродзенскі гусарскі Яго Імператарскай Вялікасці Вялікага Князя Паўла Аляксандравіча полк, у 1917 годзе перайменаваны зноў у лейб-гвардыі Гродзенскі гусарскі полк. У 1918 годзе расфарміраваны.

Полк мае наступныя ўзнагароды:

  1. георгіеўскі штандарт з надпісам «За адметнасць у турэцкую вайну 1877-78 гг.»
  2. срэбныя трубы з надпісам «Л.-гв. гродзенскі гусарскі полк у 1830 г.»

Зноскі

Літаратура правіць

  • История лейб-гвардии Гродненского гусарского полка. В 2-х тт. / Сост. Ю. Л. Елец. — Репринтное издание 1896 года. — Санкт-Петербург: Альфарет, 2007.