Гродзінскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Гро́дзінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Гродзі.

Гродзінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ашмянскі раён
Уключае 20 населеных пунктаў[1]
Адміністрацыйны цэнтр вёска Гродзі
Дата ўтварэння 20 чэрвеня 1988
Насельніцтва (2011) 959[1]
Плошча 108[1]
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 чэрвеня 1988 года ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці БССР з часткі скасаванага Палянскага сельсавета[2]. У 2002 годзе скасаваны хутары Краўчышкі і Рачкі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1051 чалавек[3], з іх 91,2 % — беларусы, 5,7 % — палякі, 1,2 % — рускія, 1,1 % — цыганы[4].

Зноскі

  1. а б в Гродинский сельсовет
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.