Група армій «С» (ням.: Heeresgruppe C) — адна з груп армій нацысцкай Германіі падчас Другой сусветнай вайны.

Стварэнне групы. Заходнееўрапейскі тэатр 1939—1940 правіць

Група армій «С» сфармавана 26 жніўня 1939 г. у Франкфурце-на-Майне. Сфармаваная група армій была перадыслакавана на Заходні фронт. У перыяд кампаніі ў Польшчы і Дзіўнай вайны яна знаходзілася на паўднёвым участку заходняй мяжы Германіі. Па плану «Гельб» групе адводзілася дапаможная роля. Падчас Французскай кампаніі група армій «С» франтальным ударам прарвала лінію Мажыно, чым паспрыяла поспеху суседніх з ёй груп армій.

У лістападзе 1940 г. яна была перадыслакавана да меж СССР. 20 чэрвеня 1941 г. перайменавана ў групу войскаў «Поўнач» (ням.: Heeresgruppe Nord).

Італія 1943—1945 правіць

Ізноў група войскаў «С» сфармавана 15 лістапада 1943 г. на тэрыторыі Паўночнай Італіі. Дзейнічаючы разам са штабам «Камандавання Люфтвафэ на Поўдні» (ням.: Stab des Oberbefehlshabers Sud (Luftwaffe)), аб’яднала камандаванне над усімі нямецкімі войскамі ў Італіі. На працягу паўтара гадоў вяла цяжкія пазіцыйныя баі з пераўзыходзячымі сіламі саюзнікаў. Падчас абаронных баёў група армій «С» пакінула Італію і 22 красавіка 1945 г. на тэрыторыі Паўднёвай Германіі была прылічана да камандавання Поўдня (ням.: Oberbefehlshaber Sud). Капітулявала 2 мая 1945 г.

Камандуючыя правіць

Баявы склад групы войскаў «С» правіць

Верасень 1939 г.

Май 1940 г.

Лістапад 1943 г.

Жнівень 1944 г.

Сакавік 1945 г.

Літаратура правіць

  • Буркхарт Мюллер-Гиллебранд. Сухопутная армия Германии, 1939—1945 гг. — М.: Изографус, Эксмо, 2002. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 5-94661-041-4
  • Залесский К. А. Вооружённые силы III Рейха. Полная энциклопедия. Вермахт, люфтваффе, кригсмарине. — М.: Эксмо, 2008. — 944 с. — 4000 экз. — ISBN 978-5-903339-73-0