Грушанка круглалістая

Грушанка круглалістая[3][4] (Pýrola rotundifólia) — від шматгадовых кветкавых раслін роду Грушанка (Pyrola) сямейства Верасовыя (Ericaceae).

Грушанка круглалістая

Агульны выгляд пладаноснай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pyrola rotundifolia L., Sp. Pl. 1: 396 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23762
NCBI  13651
GRIN  t:430229
IPNI  331846-1
TPL  kew-2410818

Назва правіць

Грушанка круглалістая, бятоніка лесавая[5], грушанка, ландышкі[6], бацвінка, ландыш белы, палявы перац[7], ябланька лесавая, румянка[5].

Арэал правіць

У прыродзе арэал віду ахоплівае ўсю тэрыторыю Еўропы, Каўказ, Заходнюю і Усходнюю Сібір, Цэнтральную Азію і арктычныя раёны Грэнландыі[8]. На Беларусі пашырана па ўсёй тэрыторыі[9].

Расце пераважна ў хваёвых лясах, іншы раз сярод хмызняку. Вырошчваецца як дэкаратыўная расліна[9].

 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Батанічнае апісанне правіць

Расліна з доўгім галінастым карэнішчам, ад вузлоў якога адыходзяць прыдаткавыя карані. Лісце круглаватае або авальнае, цёмна-эплёнае, на доўгіх чаранках, у прыкаранёвай разеткі, не ападае 2—3 гады. Кветанос тупарабрысты, вышынёй 15—35 см, з 1—2 похвеннымі лускападобнымі лісцікамі. Цвіце ў маі — ліпені. Кветкі злёгку няправільныя, адхіленыя, шырокараскрытыя, дыяметрам да 2 см, белыя, з аранжавымі тычынкамі, духмяныя (нагадваюць пах ландыша), па 8—15 у доўгай гронцы. Плод — шарападобная пляскатая каробачка. У наземнай частцы расліны шмат дубільнікаў. Мачагонны і процізапаленчы сродак. З лекавай мэтай выкарыстоўваюць лісце (збіраюць у чэрвені-ліпені)[9].

 
Кветкі.

Таксанамія правіць

Від Грушанка круглалістая ўваходзіць у род Грушанка (Pyrola) трыбы Pyroleae падсямейства Monotropoideae сямейства Верасовыя (Ericaceae) парадку Верасакветныя (Ericales).


  яшчэ 25 сямействаў
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 2 трыбы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ да 20 відаў
           
  парадак Верасакветныя     падсямейства Monotropoideae     род Грушанка    
                   
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Верасовыя     трыба Pyroleae     від
Грушанка круглалістая
             
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 7 падсямействаў
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 3 рода  
       

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 107. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Назва Грушанка круглалістая згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  5. а б Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878.
  6. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. — Витебск, 1888.
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  8. Паводле даных сайта GRIN (гл. картку расліны).
  9. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

  • Сімановіч А. Г. Грушанка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 136.
  • Грушанка // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 232. — 563 с. (руск.)

Спасылкі правіць