Грынпіс

неправительственная экологическая организация

Грынпі́с (англ.: Greenpeace — «зялёны свет») — міжнародная грамадская прыродаахоўная арганізацыя, заснаваная ў г. Ванкувер, Канада 15 верасня 1971 года Дэвідам Мактагартам.

Грынпіс
Тып Міжнародная недзяржаўная арганізацыя[1]
Год заснавання 1972
Заснавальнікі Irving Stowe[d], Dorothy Stowe[d], Jim Bohlen[d], Paul Côté[d], Robert Hunter[d] і Ben Metcalfe[d]
Размяшчэнне Амстэрдам, Нідэрланды (Грынпіс Інтэрнэшнл)
Сфера дзейнасці Ахова навакольнага асяроддзя, Пацыфізм
Прыбытак
  • 410 млн € (2020)
Ахвяраванні € 196.600.000 (2008)
Колькасць супрацоўнікаў больш за 1.500
Колькасць членаў 2.860.000 (2008)
Даччыныя арганізацыі Greenpeace France[d], Greenpeace India[d], Q88958809?, Greenpeace East Asia[d] і Greenpeace USA[d]
Вэб-сайт greenpeace.org

Асноўная мэта — дамагчыся вырашэння глабальных экалагічных праблем, у тым ліку шляхам прыцягнення да іх ўвагі грамадскасці і ўладаў.

Грынпіс існуе толькі за кошт ахвяраванняў прыхільнікаў і прынцыпова не прымае фінансавую дапамогу ад дзяржаўных структур, палітычных партый або бізнесу.

Грынпіс вядомы сваімі гучнымі акцыямі, нацэленымі на прыцягненне ўвагі СМІ да экалагічных праблем. Сведчанне — адзін з прынцыпаў Грынпіс. Арганізацыя імкнецца пабываць на месцы экалагічнага злачынствы і даць людзям незалежную і праўдзівую інфармацыю.

Геаграфія правіць

Рэгіянальныя офісы правіць

 
Краіны, у якіх прысутнічаюць прадстаўніцтва Грынпіс

Рэгіянальныя офісы аб’ядноўваюць некалькі дзяржаў.

Цэнтральная і ўсходняя Еўропа (Аўстрыя, Венгрыя, Польшча, Славакія, Славенія)

Скандынавія (Данія, Нарвегія, Фінляндыя, Швецыя)

Міжземнамор’е (Ізраіль, Ліван, Мальта, Турцыя)

Паўднёва-Усходняя Азія (Інданезія, Тайланд, Філіпіны)

Аўстралія і Акіянія (Аўстралія, Папуа-Новая Гвінея, Саламонавы Астравы, Фіджы)

Нацыянальныя офісы правіць

Еўропа: Бельгія, Вялікабрытанія, Германія, Грэцыя, Іспанія, Італія, Люксембург, Нідэрланды, Партугалія, Расія, Румынія, Францыя, Чэхія, Швейцарыя

Азія: Індыя, Кітайская Народная Рэспубліка, Японія

Афрыка: Конга, Сенегал, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка

Паўночная Амерыка: Канада, Мексіка, Злучаныя Штаты Амерыкі

Паўднёвая Амерыка: Аргенціна, Бразілія, Чылі

Аўстралія і Акіянія: Новая Зеландыя

Нафтавая кампанія правіць

Актывісты Грынпіс праводзяць акцыі пратэсту супраць выкарыстання нафтавых прадуктаў, так як пры іх выкарыстанні ў атмасферу выкідваецца шмат таксічных рэчываў. Некаторыя радыкальна настроеныя актывісты Грынпіс прадпрымаюць спробы пранікнення на танкеры, які транспартуюць нафту.

Адной з найбуйнейшых перамог грынпісаўцаў у дадзенай кампаніі можна назваць адмову ад затаплення нафтавай платформы Брэнт Спар (англ. Brent Spar) брытанскай кампаніі Shell у 1995 годзе, так як яна ўтрымлівала шмат таксічных рэчываў. Некалькім актывістам ўдалося падабрацца на плыту да платформе і прыкаваць сябе да яе. Бурная рэакцыя СМІ і грамадскасці прывяла да асуджэння суседнімі дзяржавамі затаплення, падзення каціровак Shell і спроб байкоту гэтай кампаніі. Нягледзячы на гэта Парламент Вялікабрытаніі дазволіў кампаніі Shell дадзеную працэдуру, але кіраўніцтвам кампаніі ўсё ж прыняло рашэнне адмяніць затапленне і паступіць так, як і рэкамендавалі ім актывісты: разабралі платформу па частках на беразе.

Як адзначае Наомі Кляйн, уплывовы эксперт па антыкарпаратыўнаму руху і брэндынгу, са спасылкай на лідара арганізацыі Робіна Гроўв-Уайта:

  Урок, які Грынпіс вынес з сваёй перамогі на Брэнт Спар, быў урокам аб недатыкальнасці „тэрыторый, якія належаць супольнасці людзей у цэлым“, — месцаў, не пайменаваных ні на якіх картах, што не належаць ніякім прыватным інстытутам і таму з'яўляюцца агульнай уласнасцю[2].  

Акцыі правіць

1997 правіць

  • У 1997 годзе актывісты Грынпіс на некаторы час захапілі астравок Рокал.[3]

Крытыка правіць

Грынпіс часта падвяргаецца крытыцы з боку некаторых прадстаўнікоў навуковай супольнасці, у тым ліку і асобных прафесійных эколагаў, па меркаванні якіх дзейнасць Грынпіс часцей прыносіць шкоду, чым карысць прыродзе.[4]

Некаторыя заявы Грынпіса аб генетычна-мадыфікаваных прадуктах крытыкаваліся за неаб’ектыўнасць.[5]

Існуе меркаванне аб тым, што некаторыя акцыі Грынпіс былі прафінансаваны канкурэнтамі тых кампаній, супраць якіх выступала арганізацыя.[6] Некаторыя таксама мяркуюць, што Грынпіс выкарыстоўваецца ў палітычных мэтах.[7][8] У той жа час, прадстаўнікі «Грынпіс» адвяргаюць гэтыя і іншыя аналагічныя абвінавачванні ў свой адрас.[9]

З іншага боку, некаторыя радыкальныя эколагі часта крытыкуюць «Грынпіс» за залішнюю мяккасць і недахоп акцый «прамога дзеяння». Да такіх ставіцца, у прыватнасці, былы актывіст «Грынпіс» Пол Ватсан.[10][11]

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. United Nations, Department of Public Information, Non-Governmental Organizations
  2. Greenpeace против Shell (24 верасня 2004). Праверана 27 чэрвеня 2010.
  3. Oil be damned!(недаступная спасылка). SchNEWS (22 жніўня 1997). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2007. Праверана 27 чэрвеня 2010.
  4. Karri Hammerstrom. The Future of Food and Medicine. (англ.). AgBioWorld Foundation. Праверана 27 чэрвеня 2010.
  5. Производители продуктов питания называют исследование Greenpeace необъективным(недаступная спасылка). conditer.ru. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2014. Праверана 27 чэрвеня 2010.
  6. Международный энвайронментализм (раздел «Greenpeace»). Праверана 27 чэрвеня 2010.
  7. Архив материалов сайта «Остановим Гринпис». Праверана 27 чэрвеня 2010.
  8. ГордонКихот: глобальное изменение климата — Текст телепередачи А.Гордона на 1 канале(недаступная спасылка) (15 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 27 чэрвеня 2010.
  9. Соврамши, господин Гордон — Ответ Гринпис на передачу А.Гордона на 1 телеканале(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2010. Праверана 27 чэрвеня 2010.
  10. Paul Watson, Sea Shepherd and Greenpeace: some facts(недаступная спасылка). Greenpeace.org. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 27 чэрвеня 2010.
  11. Sticking it to the Man, 21st Century style… — Интервью с Полом Уотсоном. Праверана 27 чэрвеня 2010.

Спасылкі правіць