Востраў Грын’ерд ([ˈɡrɪnjərd]? GRIN-yərd;[1] англ.: Gruinard Island, шатл. гэл.: Eilean Ghruinneard) — невялікі востраў авальнай формы ля ўзбярэжжа Шатландыі, даўжынёй прыблізна 2 км і шырынёй каля 1 км. Знаходзіцца ў заліве Грын'ерд Бэй, амаль пасярэдзіне між населенымі пунктамі Гайрлох і Алапул. Адлегласць ад узбярэжжа непасрэдна Шатландыі да найбліжэйшай кропкі вострава складае крыху больш за 1,1 км. Да канца 20-га стагоддзя востраў з’яўляўся небяспечным для пражывання усіх відаў млекакормячых з-за праведзеных там іспытаў біялагічнага ўзбраення, а менавіта сібірскай язвы.

Востраў Грын'ерд
англ. Gruinard Island, гэльск. Eilean Ghruinneard
Від на востраў Грын'ерд з узбярэжжа Шатландыі
Від на востраў Грын'ерд з узбярэжжа Шатландыі
Характарыстыкі
Плошча1,96 км²
Найвышэйшы пункт106 м
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
57°53′30″ пн. ш. 5°28′00″ з. д.HGЯO
АрхіпелагУнутраныя Гебрыды
АкваторыяГрын'ерд Бэй
Краіна
РэгіёнШатландыя
РаёнРос-энд-Кромарці
Грын’ерд (Рос-энд-Кромарці)
Востраў Грын'ерд
Востраў Грын'ерд
Грын’ерд (Шатландыя)
Востраў Грын'ерд
Востраў Грын'ерд
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Востраў упершыню згадваецца дэканам Дональдам Манро, які здзяйсняў вандроўку па навакольных мясцінах у сярэдзіне 16-га стагоддзя. Ён пісаў, што гэтая тэрыторыя належала клану Макензі, «поўнілася лесам» (на сённяшні час на востраве дрэваў няма) і «добра падыходзіла да выхавання разбойнікаў і мяцежнікаў».

Па перапісу 1881 насельніцтва складала 6 чалавек, але ў 1920-х гг на востраве не засталося жыхароў.

Выпрабаванне біялагічнай зброі правіць

У 1942 годзе, падчас Другой сусветнай вайны, Грын’ерд быў пляцоўкай для выпрабавання біялагічнай зброі вайсковымі навукоўцамі з парку Портан Даўн. У той час брытанскі ўрад праводзіў даследванне наконт здзяйсняльнасці нападу з выкарыстаннем сібірскай язвы: каб высветліць адчувальнасць Вялікабрытаніяй нападу з боку Германіі, а таксама жыццяздольнасць ідэі нападу на Германію з біялагічнай зброяй. Зыходзячы з прыроды зброі, над якой вяліся працы, было прызнана, што іспыты выклічуць распаўсюджанае і доўгатэрміновае забруджванне непасрэднай пляцоўкі спорамі сібірскай язвы. З мэтай абмежаваць забруджванне трэба было выкарыстоўваць аддалены і ненаселены востраў. Пасля агляду, Грын’ерд палічылі падыходзячым, і востраў быў рэквізаваны урадам Вялікабрытаніі ў ягоных уласнікаў.

Для грын’ердскіх выпрабаванняў быў абраны высокавірулентны штам сібірскай язвы пад назвай «Волам 14578» (англ.: "Vollum 14578"), названы ў гонар Р. Л. Волама (англ.: R. L. Vollum), прафесара бактэрыялогіі Оксфардскага ўніверсітэта, які вырабляў штам. На востраў былі завезеныя восемдзесят авечкаў і каля месцаў прывязі абраных груп былі падарваныя бомбы, запоўненыя спорамі язвы. Авечкі былі інфікаваныя сібірскай язвай і памерлі на працягу колькіх дзён пасля выбуху. Некаторыя з эксперыментаў былі запісаныя на 16 мм каляровую кінастужку, грыф сакрэтнасці з гэтых запісаў быў зняты ў 1997 годзе. Адна з іх паказвае выбух бомбы, прымацаванай да канца высокага шаста, які ўтрымліваўся адцяжкамі. Пасля дэтанацыі бомбы карычневае воблака аэразолю дрэйфуе у бок мэтавых жывёл. Наступная стужка паказвае крэмацыю тушаў інфікаваных авечкаў у печках апасля заключнай стадыі эксперыменту.[2]

Пасля заканчэння тэстаў навукоўцы прыйшлі да высновы, што споры сібірскай язвы здольныя перанесці цеплавое ўздзеянне выбуху, а таксама, што вызваленне значных колькасцяў сібірскай язвы сур’ёзна забрудзіць нямецкія гарады і зробіць іх бязлюднымі на дзесяцігоддзі пасля. Гэтыя высновы падцверджваліся выяўленнем таго факту, што пачатковыя намаганні па абеззаражванні тэрыторыі скончыліся няўдачай з-за высокай даўгавечнасці спораў сібірскай язвы.

Парэшткі авечкаў былі пахаваныя на востраве. Згодна справаздачаў ураду ў 1943 годзе сібірская язва трапіла на ўзбярэжжа Шатландыі з рэшткамі авечай тушы, якія прыплылі з боку вострава. Загінулі сем кароў, два кані, тры коткі і больш за 20 авечак.[3]

У 1945, калі ўласнік шукаў магчымасць павярнуць востраў Грын’ерд, міністэрства забеспячэння прызнала, што востраў быў забруджаны ў выніку вайсковых іспытаў, і такім чынам ён не можа быць дэрэквізаваны, пакуль не будзе расцэнены як бяспечны. У 1946 Карона згадзілася набыць востраў і ўзяць на сябе цяжар адказнасці. Уласнік ці ягоныя нашчадкі альбо бенефіцыяры мелі магчымасць перанабыць востраў за кошт продажу £500, калі той будзе абвешчаны «Адпавядаючым для жылля чалавека і звера».

На працягу многіх год дастатковае для доступу грамадскасці абеззаражванне лічылася занадта небяспечным і дарагім. Вынікам гэтага з’явілася ўсталяванне на востраве каранціну на няпэўны час. Наведванне вострава было забаронена, за выключэннем правядзення персаналам Портан Даўна перыядычных праверак для вызначэння ўзроўню забруджвання.

Аперацыя Дарк Харвэст правіць

У 1981 газеты пачалі атрымліваць лісты пад назваю «Аперацыя Дарк Харвэст» (літаральна Аперацыя Цёмны Ўраджай, англ.: Operation Dark Harvest), якія патрабавалі ад урада правесці абеззаражванне вострава і паведамлялі, што «каманда мікрабіёлагаў з двух універсітэтаў» высадзілася на востраў з дапамогай мясцовых жыхароў і сабрала 300 фунтаў (140 кг) глебы. Гэтая група пагражала пакінуць узоры глебы «ў адпаведных кропках, якія забяспечаць хуткую страту абыякавасці ўрада і аднолькава хуткую асвету для грамадства». У той жа дзень запячатаны пакунак з глебай быў пакінуты звонку вайсковага даследчага аб’екта Портан Даўн; спробы паказалі, што яна ўтрымоўвала бацылы сібірскай язвы. Некалькі дзён пазней іншы запячатаны пакунак глебы быў пакінуты ў Блэкпуле, дзе правячая Кансерватыўная партыя праводзіла сваю штогадовую канферэнцыю. Глеба не ўтрымоўвала сібірскую язву, але афіцыйныя асобы казалі, што глеба была падобная да той, што можна знайсці на востраве.

Абеззаражванне правіць

Пачынаючы з 1986 былі зроблены пэўныя намаганні каб абеззаразіць востраў. Палова мільёна фунтаў была затрачана каб распыліць над усёй плошчай вострава ў 196 гектараў 280 тон росчыну фармальдэгіду распушчанага марскою вадою, а найбольш забруджаныя верхнія слаі глебы вакол месца рассейвання былі прыбраныя і вывезеныя ў запячатаных кантэйнерах. Потым на востраве змясцілі статак авечкаў, якія засталіся здаровымі. 24 красавіка 1990, праз 48 гадоў каранціну і праз 4 гады пасля ўжыцця росчыну, востраў быў наведаны парламенцкім намеснікам міністра абароны Майклам Ньюбертам (англ.: Michael Neubert), які абвясціў аб яго бяспечнасці і прыбраў знакі перасцярогі. 1 мая 1990 востраў быў перанабыты нашчадкамі першапачатковага ўласніка за выточны кошт £500.

Зараз востраў выкарыстоўваецца для выгану авечак. Кожнае лета мясцовы фермер прывозіць свой статак на лодцы. Са збудаванняў на востраве знаходзіцца закінуты разбураны каменны катэдж пастуха. Востраў таксама населены дзікімі трусамі і невялікай колькасцю арланаў-белахвостаў.

Гл. таксама правіць

Востраў Адраджэння

Зноскі правіць

Зноскі

  1. G.M. Miller, BBC Pronouncing Dictionary of British Names (London: Oxford UP, 1971), с. 65.
  2. Кіназапіс асобных этапаў эксперымента(недаступная спасылка)
  3. CBS News: Tourist Temptation: Anthrax Island.

Спасылкі правіць