Грыфала мнагашапкавая

Грыфала мнагашапкавая, Грыфала кучаравая ці Грыб-баран (Grifola frondosa) — грыб сямейства фамітапсідавых (Fomitopsidaceae).

Грыфала мнагашапкавая

Грыфала мнагашапкавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Grifola frondosa (Dicks.) Gray


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  5627
EOL  196141
MB  362177

Біялагічнае апісанне правіць

Грыб аднагадовы, буйны. Пладовыя цела грыбоў дыяметрам 10-40 см, часам да 80 см і вагай да 10 кг. Яны складаюцца з цэнтральнага пянька з адыходзячымі ад яго шматлікімі галінаванымі ножкамі, якія заканчываюцца плоскімі капялюшыкамі шырынёй 4-8 см[1]. Паверхня капялюшыка радыяльна-маршчыністая, шурпатая, арэхавая, часам бурая, у кірунку да ножкі заўсёды больш светлая. Пах прыемны, захоўваецца пры высушванні.

Споравы парашок белы.

Арэал правіць

Расце ў Еўропе, на Каўказе, Усходняй Азіі, Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі, прарастае таксама і на Беларусі.

Распаўсюд і экалогія правіць

Грыб расце з сярэдзіны жніўня да канца верасня ў шыракалістых лясах ў аснаванні старых дубоў, радзей клёнаў (на поўдні ў букаў і каштанаў), сустракаецца рэдка, не штогод. Расце хутка, выклікае белую асяродкавую гнілату[2], заражэнне адбываецца праз міцэлій, які распаўсюджваецца ў глебе ад аднаго дрэва да іншага. Пладовыя целы размяшчаюцца нярэдка на некаторай адлегласці ад ствала, з каранямі якога яны злучаны міцэліем, з'яўляюцца ў ліпені — верасні. Грыб за 10 сутак можа дасягнуць 1 м у дыяметры і важыць да 20 кг.

Ядомасць правіць

Грыб ядомы.

Зноскі

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)