Грэйпфрут (Citrus paradisi) — субтрапічнае вечназялёнае дрэва роду цытрус сямейства рутавых (Rutaceae), а таксама яго плод, які дасягае ў дыяметры 10-15 см.

Грэйпфрут
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Citrus paradisi Macfad.

Вобласці культывавання грэйпфрутаў і памела (2005)

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  28887
NCBI  37656
EOL  582202
GRIN  t:10772
IPNI  772019-1
TPL  tro-50119435

Першым грэйпфрут апісаў батанік-святар Грыфітс Х'юджас ў 1750-м годзе. Ён назваў садавіну «забароненым плодам», пазней грэйпфрут пачалі называць «маленькім шэдакам» з-за яго падабенства з памела, якое тады называлі шэдакам (ад прозвішча англійскага капітана Шэдака, які прывёз яго ў XVII стагоддзі на востраў Барбадас), а ў 1814-м годзе на Ямайцы гандляры перайменавалі плод у грэйпфрут. Пасля 1880 пачаўся хуткі рост прамысловай вытворчасці гэтай культуры ў ЗША, затым у краінах Карыбскага басейна, Бразіліі, Ізраілі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы), а ў XX стагоддзі грэйпфрут заняў вядучае месца на сусветным фруктовым рынку.

Плады грэйпфрута чырвонага (Citrus paradisi)

Вонкава грэйпфрут падобны да ​​апельсіна, але мякаць яго кіслейшая, з прысмакам горычы. Грэйпфрут з'яўляецца, як мяркуецца, вынікам прыроднай гібрыдызацыі апельсіна (Citrus sinensis) і памела (Citrus maxima). Пры гэтым ён значна бліжэй да другога, чым да першага. Пасля на яго аснове былі створаны танжэла (гібрыд Citrus paradisi x Citrus reticulata, 1905) і мінеола (разнавіднасць танжэла, вытворнае мандарына гатунку Dancy і грэйпфрута гатунку Duncan, 1931).


Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы - Дагон / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1997. - 576 с.: іл.