Грэчаская сістэма мер

Старажытнагрэчаская сістэма мер: сістэма мер, што ўжывалася ў Старажытнай Грэцыі.Уключала меры даўжыні, адлегласці, вагі (масы). Строгай стандартызацыі не існавала, але найбольш распаўсюджаным быў атычны варыянт, да якога пазней была ў пэўнай ступені прывязаная рымская сістэма мер.

1 фут (стапа) = 16 пальцаў (дактыляў). Быў роўны ад 27 да 35 см, найбольш шырокаўжываным быў фут роўны 30,83 см.

1 локаць (кубіт) = 2 пядзі = 24 дактылі (пальцы). Быў роўны 46,24 см.

1 талент (атычны) = 60 мінаў = 26,2 кг.

1 міна (атычная) = 436,6 г.

Літаратура правіць

  • Дункан Б. Кэмбел. Грэчаская і рымская артылерыя. 399 да н. э. — 363 н.э. гг.