Гуана́ка (Lama guanicoe) — млекакормячае роду ламаў сямейства вярблюдавых.

Гуанака
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lama guanicoe Statius Müller, 1776

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  625029
NCBI  9840
EOL  309017
FW  83724

Трапляецца на сухіх паўпустынных высакагор’ях (да 5000 м) Андаў Паўднёвай Амерыкі. Жывуць невялікімі статкамі (да 20 галоў).

Даўжыня цела 180—225 см, хваста 15—25 см, вышыня 90—130 см, маса 48—96 кг. Цела ўкрыта бураватай шэрсцю (даўжыня 6—10 см). Шыя і канечнасці доўгія, тулава пакарочанае. Нараджае адно, зрэдку двух дзіцянят. Корміцца травяністай расліннасцю.

Аб’ект палявання. Продак свойскай ламы.