Губны гармонік — распаўсюджаны язычковы музычны інструмент.

Усярэдзіне губнога гармоніка знаходзяцца медныя пласцінкі (язычкі), якія калыхаюцца ў струмяні паветра, які стварае музыка. У адрозненне ад іншых язычковых музычных інструментаў, гармонік не мае клавіятуры. Замест клавіятуры выкарыстоўваецца язык і вусны для выбару адтуліны, якая адпавядае патрэбнай ноце (як правіла, адтуліны размешчаны лінейна).

Губны гармонік часцей за ўсё выкарыстоўваецца ў такіх музычных кірунках, як блюз, фолк, блюграс, блюз-рок, кантры, джаз.

Спасылкі правіць