Гульбеза

возера ў Беларусі

Гульбе́за, Губеза, Губіза — возера ў Беларусі, у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 33 км на паўночны ўсход ад горада Астравец. Належыць да Сарачанскай групы азёр.

Гульбеза
Возера Гульбеза
Возера Гульбеза
Морфаметрыя
Даўжыня 0,94 км
Шырыня 0,39 км
Плошча 0,23 км²
Аб’ём 0,00152 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,94 км
Найбольшая глыбіня 12,9 м
Сярэдняя глыбіня 6,6 м
Гідралогія
Салёнасць 0,25—0,26 ‰
Празрыстасць 4 м
Басейн
Плошча вадазбору 6 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Гульбеза (Беларусь)
Гульбеза
Гульбеза
Гульбеза (Гродзенская вобласць)
Гульбеза
Гульбеза
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Страча. Плошча Гульбезы складае 0,23 км². Найбольшая глыбіня возера — 12,9 м, сярэдняя — 6,6 м. Даўжыня возера — 0,94 км, найбольшая шырыня — 0,39 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,52 млн м³. Плошча вадазбору вадаёма — 6 км², даўжыня берагавой лініі — 1,94 км. Велічыня празрыстасці вады ў возеры складае 4,0 м.

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 8—11 м, знаходзяцца пад лесам і хмызняком. На ўсходзе схілы спадзістыя, разараныя. Берагі вадаёма зліваюцца з схіламі, на поўначы берагі сплавінныя.

Мелкаводдзе Гульбезы вузкае, стромкае, пясчанае. На глыбінях дно возера высланае крэменязёмістым сапрапелем з вялікім утрыманнем жалеза. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці складае 5—50 м. Расліннасць у возеры пашыраная да глыбіні 1,5—2 м.

Возера злучанае пратокай з возерам Ёдзі, на поўдні выцякае ручай у возера Вераб’і.

Літаратура правіць