Гуляўнік зменлівы

від раслін

Гуля́ўнік зменлівы[3] (Sisymbrium polymorphum) — від кветкавых раслін роду Гуляўнік (Sisymbrium) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Гуляўнік зменлівы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sisymbrium polymorphum (Murray) Roth, 1830

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  203587
EOL  2886728
IPNI  77107268-1
TPL  kew-2474626

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—70 см. Сцябло прамастойнае, звычайна валасістае ў ніжняй частцы. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, тонкае. Ніжняе лісце падоўжанае або лінейнае, зубчастае ці надрэзанае да перыста-раздзельнага. Верхняе лісце лінейнае, з суцэльным краем. Кветкі з чатырма пялёсткамі, бледна-жоўтага колеру. Плод — гладкі стручок на тонкай ножцы.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Еўраазіяцкі від. Расце на сухіх лугах, пашах і агародах, у стэпах, па берагах вадаёмаў, аблогах, камяністых россыпах, на пустках, каля дарог. Святлолюбівая расліна. Мезафіт і мезатроф. Цвіце ў маі—чэрвені.

Сінонімы правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць