Гунда Німан-Штырнеман

Гунда Німан-Штырнеман (ням.: Gunda Niemann-Stirnemann, народжаная — Клееман ням.: Kleemann; нар. 7 верасня 1966, Зондэрсхаўзен, акруга Эрфурт, ГДР) — нямецкая канькабежка, трохразовая алімпійская чэмпіёнка, 11-разовая чэмпіёнка свету на асобных дыстанцыях, 8-разовая чэмпіёнка Еўропы ў класічным мнагаборстве.

Гунда Німан-Штырнеман
ням.: Gunda Niemann-Stirnemann
Імя пры нараджэнні ням.: Gunda Kleemann
Род дзейнасці канькабежка, speed skating trainer
Дата нараджэння 7 верасня 1966(1966-09-07)[1][2][…] (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Victoria Stirnemann[d]
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На працягу кар'еры ўстанавіла 18 сусветных рэкордаў, першы з якіх у снежні 1990 года, а апошні - у сакавіку 2001 года (ва ўзросце 34 гадоў).

  • Чэмпіёнка свету ў класічным мнагабор'і - 8 разоў (1991-93, 1995-99)
  • Чэмпіёнка Еўропы ў класічным мнагабор'і - 8 разоў (1989-92, 1994-96, 2001)
  • 98 разоў перамагала на асобных дыстанцыях на этапах Кубка свету

Каток у Эрфурце, дзе Гунда пражыла большую частку жыцця, названы ў яе гонар — «Гунда-Німан-Штырнеман-Хале» (ням.: Gunda-Niemann-Stirnemann-Halle).

У 2001 годзе Гунда Німан перапыніла кар'еру, каб нарадзіць дачку. Вярнулася ў сезоне 2003/2004 і планавала ўдзельнічаць на Алімпійскіх гульнях 2006 года ў Турыне, але атрымала траўму спіны і ў кастрычніку 2005 года аб'явіла аб завяршэнні спартыўнай кар'еры.

Зноскі