Густаў Стравінскі

Густаў Страві́нскі[1][2], Стравінскі Густаў-Матэвуш-Анёл-Адам[2] (мянушка Млотак; 3 кастрычніка 1837, Ваўкавыскі павет — 11 студзеня 1905[2]) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 на Беларусі.

Густаў Стравінскі
Дата нараджэння 1837
Месца нараджэння
Дата смерці 1905
Грамадзянства
Бітвы/войны

Былы вайсковец. Увесну 1863 года сфарміраваў Ваўкавыскі паўстанцкі атрад, на чале якога паспяхова правёў бой з карнікамі ў Міхалінскіх лясах (каля горада Бяроза), 3 чэрвеня ўдзельнічаў у Мілавідскай бітве. Некаторы час пры яго атрадзе знаходзіўся галоўны штаб паўстанцаў Гродзенскай губерні. Са жніўня 1863 года паўстанцкі ваенны начальнік Ваўкавыскага павета. Пасля паўстання ў эміграцыі.

Зноскі

Літаратура правіць