Гусь-гуменніца (Anser fabalis) — птушка з сямейства Качыныя.

Гусь-гуменніца
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anser fabalis (Latham, 1787)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175024
NCBI  132587
EOL  18015
FW  368593
Anser fabalis

Агульная характарыстыка правіць

Гусь-гуменніца — буйная птушка буравата-шэрай афарбоўкі, які нагадвае шэрую гусь. Дзюба чорная з аранжавай палоскай пасярэдзіне. Ногі аранжава-жоўтыя. Маладыя птушкі са светла-жоўтымі нагамі і чорнай дзюбай. Самец і самка не адрозніваюцца па афарбоўцы, аднак самка некалькі драбней. Маса цела вагаецца ад 2,5 да 4,5 кг і вышэй. Даўжыня цела 66-90 см, размах крылаў 142—175 см.

Распаўсюджванне правіць

Гусь-гуменніца насяляе тундру і тайгу Еўразіі ад Грэнландыі да Далёкага Усходу.

Зімуе на марскіх узбярэжжах Сярэдняй Еўропы і Азіі, на Чорным і Міжземным морах, часткова ў Сярэдняй Азіі, у Японіі і паўднёва-ўсходнім Кітаі.

На Беларусі звычайны від у час транзітных міграцый.

Асаблівасці біялогіі правіць

Гняздо на сухім грунце або купіне, у ямцы або на ўтаптанай сухой расліннасці; чашападобнае, з сухой расліннасці, па краях гнязда пух і пер’е наседжваючай самкі

Яйкі (3-4) пераважна падоўжаныя, брудна-белыя. Памеры: 82 х 56 мм.

Падвіды правіць

Адрозніваюцца дзве групы падвідаў.

  • Пашыраныя ў тундры:
    • A. f. rossicus,
    • A. f. johanseni,
    • A. f. serrirostris — Новая Зямля.
  • Пашыраныя ў тайзе:
    • A. f. fabalis,
    • A. f. middendorffii — ад паўночнай Скандынавіі да Урала.

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
  • Бейчек В., Штясны К. Птицы. Иллюстрированная энциклопедия — М.: Лабиринт-пресс
  • Ганзак Я. Иллюстрированная энциклопедия птиц — Прага: Артия, 1974.
  • Жизнь Животных. Т. 6. Птицы — М.: Просвещение, 1986.