Гусі́ная цыбу́ля[3] (Gagea) — род кветкавых раслін сямейства Лілейныя.

Гусіная цыбуля

Гусіная цыбуля лугавая (Gagea pratensis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gagea Salisb., 1806


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500928
NCBI  82208
EOL  17819
GRIN  t:4791
IPNI  24276-1

Батанічнае апісанне правіць

Невысокія (зрэдку да 30 см[4]) шматгадовыя травяністыя расліны, рана квітнеючыя цыбульныя эфемероіды (улетку надземныя часткі адміраюць) з адной-трыма цыбулінамі (іншы раз каля асновы галоўнай цыбуліны развіваецца шмат дробных цыбулінак). Прыкаранёвы ліст адзін, зрэдку два. Кветкі дробныя, жоўтыя (рознага адцення), радзей белаватыя, зеленаватыя ці чырванаватыя, у раскідзістых гронка-парасоналадобных суквеццях. Плод — трохгнездавая каробачка.

Арэал і экалогія правіць

 
Гусіная цыбуля малая (Gagea minima). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Вядома больш за 130 відаў (некаторыя аўтары даюць лічбу 280[5]). Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі, а таксама ў Паўночнай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляюцца 8 відаў. Найбольш вядомыя і пашыраныя гусіная цыбуля жоўтая (Gagea lutea) і гусіная цыбуля малая (Gagea minima), растуць пераважна ў вільготных лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках, садах і парках; рэдка трапляюцца гусіная цыбуля зярністая (Gagea granulosa), гусіная цыбуля пакрывальцавая (Gagea spathacea), гусіная цыбуля Пачоскага (Gagea paczoskii)[6], па звестках навуковай літаратуры вядомы гусіная цыбуля лугавая (Gagea pratensis), нізкая (Gagea pusilla) і чырванеючая (Gagea liotardii).

Значэнне і выкарыстанне правіць

Лекавыя, харчовыя, кармавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 56. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 234. — 563 с. (руск.)
  5. Информационная система «Historia Gagearum»(недаступная спасылка)
  6. Растения Беларуси

Літаратура правіць

Спасылкі правіць