«Гэта вы можаце» (русЭто вы можете» або «Э.В.М.») - тэлевізійная праграма, прысвечаная папулярызацыі навукі, навукова-тэхнічнай творчасці і вынаходнікам. Выходзіла на першым канале Цэнтральнага тэлебачання СССР[ru] у перыяд з 1973 па 1993 год (21 сезон). У пік папулярнасці праграмы яе аўдыторыя складала каля 100 мільенаў гледачоў.

Праграма ўяўляла сабой дэманстрацыю розных вынаходніцтваў і самаробных тэхнічных канструкцый з наступным іх публічным абмеркаваннем (з удзелам запрошаных экспертаў і удзельнікаў мерапрыемства, якія прысутнічалі ў студыі), асобна для кожнага вынаходства абмяркоўвалася магчымасць яго прамысловай вытворчасці. Працягласць адной серыі складала 45-60 хвілін, выпуск выходзіў два разы на тыдзень (прамы эфір і паўтор). Вытворчасцю займалася Галоўная рэдакцыя праграм для дзяцей і моладзі Цэнтральнага тэлебачання СССР. У якасці экспертаў запрашаліся навукоўцы, вынаходнікі, пісьменнікі-фантасты, пошукам і адборам праектаў для ўдзелу ў праграме займаўся сам вядучы і некаторыя з чальцоў журы. Сярод вядомых гасцей былі Леў Тэрмен[en], Хёрлаф Бідструп[en], Леў Гумілеў і іншыя.

У 1989 годзе пачаў выходзіць дадатак да праграмы пад назвай «Аўкцыён», дзе на продаж выстаўляліся вынаходніцтвы, паказаныя ў праграме і любы чалавек мог гэту рэч набыць. У 1993 годзе праграма была зачынена, але ў 2013 годзе была спроба ўзнавіць выпуск на канале Грамадскае тэлебачанне Расіі (ГТР)[ru] з новымі вядучымі. Выйшла ўсяго 7 серый, якія не атрымалі асаблівай увагі гледачоў.

Удзельнікі

правіць

Вядучы:

Эксперты

Колькасць экспертаў магла змяняцца, асноўнымі удзельнікамі ўсіх выпускаў былі:

Вынаходнікі

За час існавання перадачы дэманстравалі свае вынаходніцтвы мноства чалавек. Найбольш вядомымі былі:

  • Валянцін Архіпаў
  • Ігар Маслаў
  • Мікалай Багаслоўскі
  • Аляксандр Кулыгін

Зноскі

правіць
  1. Незаменимые бывают. Телевизионный "флибустьер" во главе изобретателей. — Газета "Культура" №33 (7392). — 2003

Літаратура

правіць

Гл. таксама

правіць