Гюнтэр фон Кірхбах

Гю́нтэр фон Кі́рхбах (ням.: Günther Emanuel Graf von Kirchbach; 9 жніўня 1850, г. Эрфурт, правінцыя Цюрынгія, каралеўства Прусія — 6 лістапада 1925) — германскі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік, удзельнік Першай сусветнай вайны.

Гюнтэр фон Кірхбах
ням.: Günther Emanuel Graf von Kirchbach
Нараджэнне 9 жніўня 1850(1850-08-09)[1]
Смерць 6 лістапада 1925(1925-11-06)[1] (75 гадоў)
Бацька Hugo von Kirchbach[d]
Дзейнасць ваенны
Ваенная служба
Гады службы 18681919
Прыналежнасць  Германская імперыя
Род войскаў Пруская армія
Званне
Генерал-палкоўнік
Генерал-палкоўнік
Генерал-палкоўнік
Камандаваў 17-я пяхотная дывізія
V корпус
Рэзервовы X корпус
Ландверны корпус
8-я армія
Група армій «Кіеў»
Бітвы Франка-пруская вайна
Першая сусветная вайна
Узнагароды
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн Чорнага арла
Ордэн Чорнага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сын генерала пяхоты, камандзіра V АК. Адукацыю атрымаў у Берлінскім кадэцкім корпусе (1868).

Выпушчаны ў гвардзейскі фузілерны полк. Удзельнік франка-прускай войны 1870—71. З 18 мая 1903 года камандзір 17-я пяхотнай дывізіі. З 1 кастрычніка 1907 года камандзір V АК. 7 красавіка 1911 года прызначаны прэзідэнтам Імперскага ваеннага суда.

Першая сусветная вайна правіць

Пры мабілізацыі 2 жніўня 1914 года пераведзены ў дзеючую армію і прызначаны камандзірам Х рэзервовага корпуса. 29 жніўня 1914 года быў цяжка паранены і амаль два гады правёў у лазарэце.

Пасля выздараўлення 23 верасня 1916 года быў прызначаны камандзірам ландвернага корпуса.

З 22 красавіка 1917 года камандуючы армейскай групай «D» («Дынабург»), якая дзейнiчала на Усходнім фронце.

З 12 снежня 1917 года — камандуючы 8-й арміяй.

Пасля гібелі генерал-фельдмаршала Германа фон Айхгорна 31 ліпеня 1918 года ўзначаліў групу армій «Кіеў», войскі якой акупавалі большую частку тэрыторыі Украіны.

Пасля падзення манархіі ў Германіі кіраваў эвакуацыяй германскіх войскаў на радзіму.

27 жніўня 1917 года ўзнагароджаны ордэнам Pour le Mérite.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 красавіка 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Літаратура правіць