Гігантапітэкі — назва роду буйных выкапнёвых чалавекападобных малпаў, якія жылі ў паўднёвых і паўднёва-ўсходніх абласцях мацерыковай Азіі ў сярэдзіне антрапагену. Знойдзены чатыры ніжнія сківіцы і звыш 1000 асобных зубоў гігантапітэкаў, вельмі буйных (асабліва карэнныя, якія па аб’ёме ў 6 разоў больш адпаведных зубоў чалавека). Па памерах цела гігантапітэкі пераўзыходзілі чалавека. Па некаторых прыкметах зубной сістэмы (адносна невялікія іклы інш.) гігантапітэкі больш падобныя да чалавека, чым да сучасных чалавекападобных малпаў.

Гігантапітэкі

Сківіца гігантапітэка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gigantopithecus

Віды
  • Gigantopithecus bilaspurensis
  • Gigantopithecus blacki
  • Gigantopithecus giganteus

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  4454566
FW  40894
Чалавек у параўнанні з Gigantopithecus blacki і Gigantopithecus giganteus

Спасылкі правіць