Гіганцкая афрыканская мнаганожка

Гіганцкая афрыканская мнаганожка або Гіганцкі чорны афрыканскі кіўсяк (Archispirostreptus gigas) — від двупарнаногіх мнаганожак з атрада Spirostreptida. Дасягае рэкордных для мнаганожак памераў: да 28 см у даўжыню і да 2,5 см у дыяметры.

Гіганцкая афрыканская мнаганожка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Archispirostreptus gigas Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  184086

Апісанне правіць

Жыве ў лясной падсцілцы, у норах жывёл, пад камянямі. Колер цела чорны, бліскучы або матавы, некаторыя часткі цела і ногі чырванавата-карычневыя. Жывуць 7-10 гадоў.

Распаўсюджанне правіць

Трапічная і субтрапічная Афрыка. У хатніх умовах трымаюць аматары ў шматлікіх краінах.