Гідразін

хімічнае злучэнне

Гідразі́н (дыамід) H2N—NH2 — бясколерная, моцна гіграскапічная вадкасць з непрыемным пахам.

Гідразін
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Гідразін
Агульныя
Сістэматычнае найменне гідразін
Хім. формула N2H4
Фізічныя ўласцівасці
Стан (ст. ум.) бясколерная вадкасць
Адн. малек. маса 32.05 а. а. м.
Малярная маса 32.05 г/моль
Шчыльнасць 1.01 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення 1 °C
Тэмпература кіпення 114 °C
Хімічныя ўласцівасці
Растваральнасць у вадзе змешваецца
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS [302-01-2]
PubChem 9321
Рэг. нумар EINECS 206-114-9
SMILES
RTECS MU7175000
ChemSpider 8960

Малекула N2H4 складаецца з дзвюх групаў NH2, павернутых адна адносна аднае, што абумоўлівае палярнасць малекулы гідразіну, μ = 0,62 · 10−29 Кл · м. Змешваецца ў любых суадносінах з вадой, вадкім аміякам, этанолам; у непалярных растваральніках раствараецца дрэнна. Па ўстойлівасці гідразін значна саступае аміяку, бо сувязь N—N не вельмі трывалая.

Хімічныя ўласцівасці правіць

Падобна аміяку гідразін праяўляе асноўныя ўласцівасці. Аднак з-за ўзаемнага адштурхвання свабодных электронных пар суседніх атамаў азоту гідразін з’яўляецца слабейшай асновай за аміяк:

 

 

Атрыманне правіць

Па метадзе Рашыга яго атрымліваюць акісленнем аміяку гіпахларытам натрыю. Працэс працякае праз стадыю ўтварэння хлораміну:

 

 

У адну рэакцыю:

 

Іоны некаторых цяжкіх металаў, прыкладам Cu2+, нават пры канцэнтрацыі каля 10−5 моль/л каталізуюць раскладанне гідразіну па рэакцыі:

 

Для іх звязвання ў рэакцыйную сумесь дадаюць жэлацін. Часта аміяк замяняюць мачавінай:

 

Метад Баера. Ён адрозніваецца ад метаду Рашыга тым, што ўводзяць ацэтон, які злучае гідразін у арганічнае вытворнае (гідразон), тым самым выводзячы яго з рэакцыі. Выкарыстанне ацэтону дазваляе замяніць гіпахларыт на пераксід вадароду:

 

Таксічнасць правіць

Гідразін і яго вытворныя — надзвычай таксічныя злучэнні для розных відаў жывёл і раслінных арганізмаў. Разбаўленыя растворы сульфату гідразіна згубна дзейнічаюць на насенне, марскія водарасці, аднаклетачныя і прасцейшыя арганізмы. У млекакормячых гідразін выклікае сутаргі. У жывёльны арганізм гідразін і яго вытворныя могуць пранікаць любымі шляхамі: пры ўдыханні пароў прадукту, праз скуру, праз стрававальны тракт.

Літаратура правіць

  • Неорганическая химия: В 3 т. / Под ред. Ю. Д. Третьякова. Т. 2: Химия непереходных элементов: Учебник для студ. высш. учеб. заведений / А.А. Дроздов, В.П.Зломанов, Г.Н.Мазо, Ф.М.Спиридонов.. — М.: Издательский центр «Академия», 2004. — 368 с.