Гідраўлічны скачок
Гідраўлічны скачок — з’ява рэзкага, скачкападобнага павышэння ўзроўню вады ў адкрытым рэчышчы пры пераходзе патоку з т. зв. бурнага стану ў спакойны. Гідраўлічны скачок суправаджаецца ўтварэннем паверхневага «вальца», унутры якога моцна насычаная паветрам вадкасць знаходзіцца ў складаным вярчальным руху.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/77/Burdekin_Dam.jpg/150px-Burdekin_Dam.jpg)
Гідраўлічны скачок звычайна назіраецца пры пропуску патоку праз адтуліны гідратэхнічных збудаванняў (вадазліваў, вадаспускаў). З прычыны вялікіх донных хуткасцяў у зоне гідраўлічнага скачка могуць з’яўляцца размывы рэчышча. Тэорыя гідраўлічнага скачка разглядаецца ў гідраўліцы.